Отправлено: 26.09.10 14:08. Заголовок: Ыуен, на ТОТОшнай га..
Ыуен, на ТОТОшнай галінцы заўчасна пазайздросьціў.. Выезд не адбыўся. Нечакана здарыўся крызіс наяўнасьці транспартных сродкаў і ўмелых драйвераў. А самае галоўнае - не назьбіралася годная кампанія. Аднаму неяк не камільфо...
Ну, з перамогай над Шынай! Першая ў сэзоне над імі ўсё ж.
Фланг Сітко прарвала ды Рыас падцягнуўся - і папёрла Во ўжо і Балановіч з замены ўзмацняе.
А Гомля за 7 (!!!) тураў да канца чэмпа забясьпечыла выхад у вышэйшы дывізіён Віншаваньні, Гамеля!
...Дынамікі ж у наступным туры пасьля залёта Віцебску кагосьці буйна адкалоцяць ізноў. Гольмак жа сам прызнаўся, што так яны і будуць граць. Спачатку закруцілі інтрыгу, а праз тры дні самі ж раскруцілі. Так што Jo можаш наведацца ў кантору ;)
Отправлено: 27.09.10 09:00. Заголовок: Аднойчы я ўжо паспра..
Аднойчы я ўжо паспрабаваў па тваёй сістэме ставіць.. Заўзелася, вядома, выдатна і сумма невялікая была, але ж... Далучаюся да віншаваньня гамялей! Каб яшчэ й ДБК вайшоў!.. Сымпатызую Макаўчыку, нічога з сабой зрабіць не магу! Шкада не ўдалося з'ездзіць у Бабруйск.. Цяпер надвор'е сапсавалася, дажджы, холад.. Магілёўскі Дняпро сустракайце без мяне, сам убываю ў чацьвер у Закарпацьце. Ўсім удачы!
Ну во мы і ізноў на другой прыступцы. БАТЭ ізноў не забівае пеналь і пасьля цудам пазьбягае паразы ад валакучагася ў самым нізе Немана: Паша Пласконны фугануў у перакладзіну. Шахта ж, дзякуючы дублю Алумоны і мегаўдару здалёк Сітко, ізноў можа памарыць у паўзе чэмпа пра барацьбу за першае месца
Отправлено: 17.10.10 13:57. Заголовок: ІМНО не варта зараз ..
ІМНО не варта зараз зьвяртаць увагу на батэшныя посьпехі-промахі, але засяродзіцца на адстойваньні другога места. Ну й добра б падцягнуць якасьць пасоў, па-ранейшаму мала моцных і дакладных далёкіх удараў (Ваня Дзянісевіч - адзін удар пад стойку). На афсайце: "Заметно разнящиеся весовые категории соперников сказались уже с первых минут матча"... Не заўважыў такой ужо вялікай розніцы ў класе супернікаў, іншы раз віцябляне запіралі нашых у штрафной, былі вельмі небясьпечныя навесы. Пакуль нам з барысаўскімі не цягацца, дый увогуле з такой гульнёй на Эўропе няма пра што марыць. Трэба трэніраваць пас, далёкія удары, стандарты (тое што бачылі ў апошнім матчы - курам на сьмех). А вось перад апошнім турам можна будзе глянуць, што там у табліцы над намі і ці ёсьць шанец па гульне.
Отправлено: 18.10.10 11:22. Заголовок: Забыў дадаць, што ўж..
Забыў дадаць, што ўжо час прыгледжваць талентаў у каманду. Вядома Вяргейчык ужо мае каго-небудзь на прыцэле, любімая справа. Зараз шмат хто актыўна ківае ў бок Рудзіка. Калі шчыра, ня ведаю наколькі ён добры гулец, не даводзілася бачыць. А што яго кантракт з Нафтай? І дзе гэтага Філа глянуць, калі СТВ пакажа менскае дэрбі, а ІТV бярэсьцюкоў з Барысава...
Отправлено: 19.10.10 13:47. Заголовок: dyk пишет:Яшчэ на го..
dyk пишет:
цитата:
Яшчэ на год з Нафтай. Да канца 2011-га.
Тады незразумела чаго хочам, каб Кавалевіч Філіпка Шахце запрадаў, таму шта ён нашым заўзеям упадабаўся? Ці то была ўсё балбатня на вольныя тэмы? Відаць, я не ўхапіў "задорнага настрою" наведвальнікаў форуму.
Отправлено: 24.10.10 19:30. Заголовок: Кожны вольны лічыць ..
Кожны вольны лічыць па свойму. Вось і Навіцкі таксама... Цяпер сёняшнюю паразу лічу заканамернай. Можна паэксперыментаваць яшчэ, хто там у нас наступны..?
Партызан пасыпаўся на вачах: вось была добрая каманда..., і бац, пасьля першага голу,.. адна лужына засталася. Цікава на ПБ, за што Kra ca Sparkaм атрымалі гарчычнікі? Адкуль гэты дзеяч Віталіс? Пачытаў яго тлумачэньні: мент ці кусок з казармы...
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 7
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет