...

АвторСообщение
dyk
администратор


Пост N: 777
Рег: 24.09.09
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 01.04.10 00:28. Заголовок: Прапанова "Граніту" здаць гульню ў апошнім туры ЧБ-2009


Пракамэнтуйце калі ласка чуткі, якія ўсё больш набіраюць моц апошнім часам. Думаю, для самога ФК, калі ён цэніць імя НАШАГА КЛЮБУ, існуе неабходнасьць распавесьці сваім заўзятарам, што называецца з першых рук, пра інфармацыю, прыведзеную ніжэй.

Людзі ў Менску і Салігорску абмяркоўваюць такую інфармацыю. Нібыта перад гульнёй апошняга туру ЧБ-2009 Граніт Мікашэвічы - Шахтар Салігорск на той момант галоўны трэнер нашай каманды Аляксей Вергяенка праз сваіх людзей ці нават пэрсанальна прапаноўваў брамніку мікашэвічцаў - у былым галкіперу ФК "Шахтар Салігорск", а адпаведна і былому калеге - Ігару Логвінаву прадаць гульню, прапусьціўшы патрэбную колькасьць галоў.

"Шахтару" у гэтай гульні для магчымасьці прэтэндаваць на бронзу (трэцяе месца ў чэмпіянаце) трэба было абавязкова перамагаць "Граніт".

Пікантнасьці моманту дадае і той факт, што ў інтэрвію пра вынікі сэзону карэспандэнту газэты "Прессбол" Уладзіміру Пірагу Аляксей Вергяенка вымушаны быў адказваць на пытаньне, ці не спрабавалі дамовіцца нейкім чынам з "Гранітам", каб дасягнуць патрэбнага выніку.
 цитата:
— Договориться с “Гранитом” не пробовали?
— А вы могли бы с ним договориться?.. Что, у них нет премиальных, спортивной злости? И вообще, даже не пытался бы заниматься такими делами. Знаю одно: в той ситуации сделал все, что в моих силах. Поэтому могу честно смотреть в глаза ребятам. И нашим болельщикам.

Такім чынам, хутчэй за ўсе, і некаторым прадстаўнікам беларускіх мэдыяў вядома інфармацыя пра магчымы факт звароту асобаў, зьвязаных з трэнерам Вергяенкай, да брамніка каманды "Граніт" Ігара Логвінава з мэтай дабіцца патрэбнага выніку гульні злачыннымі спосабамі.

Яшчэ што больш дзіўна, такія чуткі ўзьніклі пасьля незабесьпячэньня "патрэбнага выніку".

Вядома, што доказаў гэтай інфармацыі ніякіх няма і яны могуць быць здабыты толькі з дапамогай спэцыяльна арганізаванага дасьледваньня.

Ці плянуеце Вы правесьці такое дасьледваньне?

Пракамэнтуйце калі ласка сытуацыю.

Спасибо: 0 
Профиль Ответить
Новых ответов нет


Тему читают:
- участник сейчас на форуме
- участник вне форума
Все даты в формате GMT  2 час. Хитов сегодня: 7
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет




Profile Visitor Map - Click to view visits
карта посещений
МЫ С ПРЕССБОЛА.пиар)
Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК Шахтёр Логово Кротов - Сайт болельщиков ФК Шахтёр