У мінулым годзе
падчас "прамой лініі" з дырэктарам ФК "Шахтар-Салігорск" на сайце Шахта Салігорск дырэктар клюбу Вадзім Філіповіч на пытаньне пра братоў Платонавых, якія перайшлі ў стан нашага ФК перад стартам ЧБ-2009 з барысаўскага БАТЭ (сэзон-2008 яны правялі на правах арэнды ў мікашэвіцкім "Граніце") адказаў так:
цитата: |
Почему так долго идёт дело о переходе Платоновых. Думаете всё на халяву получать всегда? Потому что дело очень сложное. Наш юрист и мы считаем, что правда на нашей стороне. |
|
У выніку, як вядома, жаданьне атрымаць гульца без выплаты трансфэрнай сумы абярнулася неабходнасьцю заплаціць за Дзьмітрыя і Паўла Платонавых, па ацэнках мэдыяў, каля 110 тысяч даляраў (ці эўра).
Адкажыце калі ласка, ці некампэтэнтнасьць дырэктара ФК "Шахтар Салігорск" і юрыста з структуры клюба, якія сваімі дзеяньнямі нанесьлі нашаму ФК такія сур'ёзныя эканамічныя страты, была якім-небудзь чынам наказана?
Якія наогул пасьледвалі крокі ў дачыненьні фігур, віноўных у растраце такой велізарнай сумы грошаў?
Скажыце калі ласка, чаму было прынята рашэньне аб прыняцьці футбалістаў у каманду, калі да канца былі не высьветлены ўсе юрыдычныя пытаньні іх статусу?
У Салігорску пануюць меркаваньні, што ёсьць вялізная верагоднасьць, што такім мэтадам некаторыя людзі зрабілі гэтак званы
"адмыў грошаў" (думаю, падрабязна распавядаць пра схемы і пра то, што гэта такое Вам не трэба). Ці ня трэба, на Ваш погляд, для высьвятленьня ўсіх нюансаў панесеных футбольным клюбам велізарных растрат зьвярнуцца ў праваахоўчая структуры краіны (аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, камітэт дзяржаўнага кантролю ці іншыя)?
Бо ў выніку атрымліваецца, што грошы, якія зараблялі галоўныя спонсары каманды - амаль 20 тысяч супрацоўнікаў прадпрыемства "Беларуськалій" - былі, з пункту гледжаньня здаровага сэнсу, па-сутнасьці ў адно імгненьне выкінуты на сьметнік* парай чалавек, якія, хутчэй за ўсе, за свае дзеяньні не панесьлі ніякай адказнасьці.
* - ФК БАТЭ Барысаў наадварот зарабіла гэтыя грошы. Дзякуючы, у першую чаргу, юрыдычнай кампэтэнтнасьці супрацоўнікаў барысаўскага клюбу.