Пракамэнтуйце калі ласка чуткі, якія ўсё больш набіраюць моц апошнім часам. Думаю, для самога ФК, калі ён цэніць імя НАШАГА КЛЮБУ, існуе неабходнасьць распавесьці сваім заўзятарам, што называецца з першых рук, пра інфармацыю, прыведзеную ніжэй.
Людзі ў Менску і Салігорску абмяркоўваюць такую інфармацыю. Нібыта перад гульнёй апошняга туру ЧБ-2009 Граніт Мікашэвічы - Шахтар Салігорск на той момант галоўны трэнер нашай каманды Аляксей Вергяенка праз сваіх людзей ці нават пэрсанальна прапаноўваў брамніку мікашэвічцаў - у былым галкіперу ФК "Шахтар Салігорск", а адпаведна і былому калеге - Ігару Логвінаву прадаць гульню, прапусьціўшы патрэбную колькасьць галоў.
"Шахтару" у гэтай гульні для магчымасьці прэтэндаваць на бронзу (трэцяе месца ў чэмпіянаце) трэба было абавязкова перамагаць "Граніт".
Пікантнасьці моманту дадае і той факт, што
ў інтэрвію пра вынікі сэзону карэспандэнту газэты "Прессбол" Уладзіміру Пірагу Аляксей Вергяенка вымушаны быў адказваць на пытаньне, ці не спрабавалі дамовіцца нейкім чынам з "Гранітам", каб дасягнуць патрэбнага выніку.
цитата: |
— Договориться с “Гранитом” не пробовали? — А вы могли бы с ним договориться?.. Что, у них нет премиальных, спортивной злости? И вообще, даже не пытался бы заниматься такими делами. Знаю одно: в той ситуации сделал все, что в моих силах. Поэтому могу честно смотреть в глаза ребятам. И нашим болельщикам. |
|
Такім чынам, хутчэй за ўсе, і некаторым прадстаўнікам беларускіх мэдыяў вядома інфармацыя пра магчымы факт звароту асобаў, зьвязаных з трэнерам Вергяенкай, да брамніка каманды "Граніт" Ігара Логвінава з мэтай дабіцца патрэбнага выніку гульні злачыннымі спосабамі.
Яшчэ што больш дзіўна, такія чуткі ўзьніклі пасьля незабесьпячэньня "патрэбнага выніку".
Вядома, што доказаў гэтай інфармацыі ніякіх няма і яны могуць быць здабыты толькі з дапамогай спэцыяльна арганізаванага дасьледваньня.
Ці плянуеце Вы правесьці такое дасьледваньне?
Пракамэнтуйце калі ласка сытуацыю.