Пост N: 142
Рег: 27.02.10
Откуда: Беларусь, Салігорск
Рейтинг:
1
Отправлено: 27.06.11 09:33. Заголовок: Вентспілс дзеля нашы..
Вентспілс дзеля нашых камандаў - той бр'ер, які немагчыма пераскочыць. Мо яны і не мацней за нашых фізічна, тактычна і стратэгічна, але яны мацней духам.
Отправлено: 27.06.11 10:15. Заголовок: У іншы які год я б з..
У іншы які год я б з задавальненьнем. У літоўскай Курляндыі бываў, хацелася б і ў латвійскую, але... Цяперашні крызіс я адчуў напоўную. Прадпрыемства ляжыць, заробкі ўпалі. "Будаўніцтвы" распачаў, "тачка" зламалася... Не, не пацягну. Вось алімпіяда, іншая справа, пастараюся падрыхтавацца.
Отправлено: 27.06.11 10:27. Заголовок: Дакладна ведаю, гэты..
Дакладна ведаю, гэты горад, Ыуен, трэба калі-нікалі пакідаць, хоць на 4-5 дзён, бо, хай даруюць патрыятычна настроеныя салігорцы, можна канчаткова аказлець тут.
Рыбалка бясспрэчна выдатная рэч.. Каб куды падалей ад заср..ных берагоў мясцовага вадасховішча. Такім чынам вентспілскі пляж пакуль адкладваецца. Спадзяюся за год абставіны палепшацца і можна будзе марыць пра брытанскія пабы.
Отправлено: 01.07.11 20:16. Заголовок: Пакуль Ыуен не адказ..
Пакуль Ыуен не адказаў паспрабую выказаць меркаванне, што ён аддасць перавагу не купіць ці арэндаваць, але проста запрасіць.. А на выручаныя грошы набудзе бімберу, шматок сала і якіх памідорчыкаў. Каб яшчэ з большай асалодай глядзець... Але гэта толькі маё меркаванне. Ыуен, угадаў?
Наколькі ведаю, нельга па правілах УЕФА гуляць у форме з дзьвума спонсарамі на пузе, як у Шахты. Так што, напэўна, трэ чакаць новай формы ў эўрасэзоне.
Удакладняючае пытаньне пра дзеўку) Яе зьняць ці купіць трэ, каб лепш за ўсё час пабавіць перад вялікім ТБ?))
Яшчэ лепш спачатку атрымаць асалоду ад дзеўкі, а потым, калі твар бэндзе занадта шчасьлівы, паглядзець матч із удзелам каманды, без якой нам ня жыць, а дзеўка няхай кухарыць, каб потым твар стаў зноў шчасьлівы! Зняць ці набыць? Гэта залежыць ад натрою абодвух і фарта.
Отправлено: 13.07.11 06:43. Заголовок: Ыуен, Вентспілс, на ..
Ыуен, Вентспілс, на колькі памятаю, адзін з першапраходцаў у сферы арганізаванага платнага кахання на пастсавецкіх абшарах. Не замерзнеш! Прайшла чутка, што па прадпрыемствах актыўна распаўсюджваюцца квіткі на матч. Учора спрабаваў скарыстацца магчымасцю, нічога не атрымалася. Кошт невялікі, але баюся ў продажы будуць месцы херовыя.
Не, Demonaz, гэты матч трэба глянуць на свае вочы. Бо, магчыма,... Ну вы самі ведаеце, што можа быць. Квіткі закуплены. Судзячы па характэрна закрэсліных планах сэктароў, асноўная маса квіткоў уйшла на прадпрыемствы. Узяў на 2-гі сэктар, спадзяючыся, што гасьцявымі варатамі ў першым тайме будуць паўночныя. А то з гамялямі нязвыклы выбар паловы поля ўрэшце выйшаў бокам. Цікава, што мне паступіла замова на квіткі. Калекцыянер. З Бельгіі. На што там глядзець: "Аддзел фізкультуры.."? Хакейныя на тры парадкі лепш.
Отправлено: 13.07.11 23:04. Заголовок: Jo а ШТО можа быць?я..
Jo а ШТО можа быць?я дык не чакаю нічога незвычайнага) Вентспілс у пачатку гульні стане ў абарону,а калі нашыя інструктары выдахнуцца - пачне атакаваць.Вынік - нічыя.Журавель скажа што "для некаторых гэта быў дэбют у еўракубках,хваляваліся,там не траплялі ў пустыя вароты.А ў другой палове гульні не хапіла сіл - цяжкі календар і змаганне за ганаровае другое месца" неяк так
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 5
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет