Отправлено: 08.09.10 12:47. Заголовок: Згуляць унічыю з рум..
Згуляць унічыю з румынамі - добра, а той, хто бачыў гульню, ведае, што вельмі добры вынік. А вось відовішчнасьць гульні нашай зборнай усё горш і горш.. Чуў такую думку: усе ведаюць, што Штанге працуе з нашай зборнай апошні сэзон, але ў той жа час усе аб нечым мараць... А ў румын - класная каманда: і ў абароне заўсёды ўсе на месцы, і ў нападзеньні ёсьць каму й пас аддаць і прафессійна прабіць па варотах. Маладзёжка па-трошку прызвычайваецца да халявы, а гэта для пацаноў вельмі дрэнна. Дарэчы, з трансляцыі па СТВ вынікала, што Няхайчык двойчы атрымаў гарчычнік..
Отправлено: 10.09.10 06:14. Заголовок: На фота ўспрымаецца ..
На фота ўспрымаецца як прыблізна з сэктару 5-6 на Дынама: далёкія вароты амаль зусім не відаць.
Цікавая цытата з ПБ ад Кайко:
цитата:
К ничьей хозяева в этот ясный вечер и шли — все девяносто минут. За победой выразительно и явно потянулись лишь однажды, в дебюте, когда двухходовку Кутузова и Корниленко сгубил неточный удар белорусского “казанца”. Мяч плюхнулся в сетку с внешней стороны, и стадион, заполненный на три четверти, возопил громко и протяжно. Впоследствии с аналогичным энтузиазмом почтенная публика исторгнет децибелы еще дважды — оба раза в перерыве, когда Левитан донесет до трибун информацию о выходе кондратьевской “молодежки” в плей-офф и о поражении россиян в матче со словаками.
Дзімос, прызнавайся, ці вапіў разам з усімі ў другі раз?))
Нацыяналка, негледзячы на нічыю з люксамі, незвычайна высока сядзіць. Праўда на іхнюю гульню глядзець ня хочацца, нейкае бясконцае нудло. А вось маладзёжка пацешыла й цікавай гульнёй, й вынікам. Рімлян у накаўт, а самі - на чэмп, малайцЫ! Заўзелі за пацаноў у рознаўзроставай кампаніі, быў і пенсіянер.. усе па заканчэньні раўлі, што ў лясу.. Мне за маладзёжку нешта больш перажываецца..
Пісаючы хлопчык уначы.. Незвычайна, ў нас часьцей дзядзенькі... Гляджу прыхільнікаў нашай сінявокай на матчы было зусім небагата. Вільня! Настальжы. Гара Гедэміна, Нярыс, Антокаль, Катэдра, Вострая брама... М-м-м.. Цэпеліны са смажанай цыбуляй, сыр шэтас і рамбінас, вэнджаная камбала і салака, піва і 45-градусная літувішкю, салодкі шакоціс.. Зайздрошчу.
Отправлено: 18.12.10 15:32. Заголовок: Дык у нас ўжо і піса..
Дык у нас ўжо і пісаючыя дзяўчаты не анамалія) А я ад Вільні чакаў большага..неяк не ўразіла моцна.Але своеасаблівы каларыт адчуў канешне.Літоўкі па-свойму,па-літоўску прыгожыя))
Отправлено: 19.12.10 01:02. Заголовок: Літва для мяне лічы ..
Літва для мяне лічы малая радзіма. Там дзеўкі назіму на галаву нічога не надзяваюць, завядзёнка такая, насы чырвона-сінія, нязвыкла, але браты-сёстры... Каб не афтопіць скажу, за Штангу заўзець болей не магу, задзёўб.
Отправлено: 19.12.10 01:28. Заголовок: А мне падабаецца Шта..
А мне падабаецца Штанге.У нас такія профі не хутка з'явяцца.Ды і шанцуе яму някісла.Вунь ужо 38 у рэйтынгу ФІФА. Вынік - ёсьць,значыць праца лічыцца добрай. Гэтак жа і пра Шахцёр сёлетні - ну не падабаецца мне гульня каманды,з тых матчаў што назіраў - толькі апошні з БАТЭ болей-меней,і тое хвілін на 25 хапіла - але вынік ёсьць,другое месца,таму працу галоўнага трэнера лічаць добрай. Справа не ў трэнерах/інструктарах..справа ў сістэме,вінцікамі якой яны з'яўляюцца.Калі Нявыгласаў з Філіповічамі пагоняць у карак,а замест іх прыйдуць насамрэч профі,для якіх на першым месцы будуць самарэалізацыя і гонар за дзяржаву,а не набіццё кішэняў, тады і зрушыцца справа.
Отправлено: 26.03.11 12:15. Заголовок: Якія прадчуваньні пе..
Якія прадчуваньні перад матчам? Я дык лічу, што сёньня ёсьць вельмі вялікая верагоднасьць "закругленьня" кар'еры Штанге ў Беларусі. Дай Божа памыліцца!
Отправлено: 29.03.11 12:05. Заголовок: Калі ты пра лік, так..
Калі ты пра лік, так пройгрыш ІМНО проста ўжо напрошваўся. А вось чаму так няздарна гулялі меркаваньняў на форумах дастаткова. Цікавы артыкул Макса Беразінскага на голсбай. Здаецца мне немец не кіруе нашымі гульцамі, таму шта не "разумее" іх. У таварняку з Кіпрам было падобнае. А Байдачны наогул лічыць яго выпадковым балванам... Вось што рабіць далей, ня ведаю.
Отправлено: 29.03.11 18:35. Заголовок: я пра лік у апошнюю ..
я пра лік у апошнюю чаргу пытаў. гульня была - проста феэрыя...
дарэчы ці рэгістраваўся хто-небудзь на сайце уефа на квіткі на эўра-2012? Здаецца, да 1 красавіка толькі ё магчымасьць у чаргу запісацца ды чакаць лятарэі.
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 16
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет