Отправлено: 21.07.10 23:37. Заголовок: Толькі сёньня ўбачыў..
Толькі сёньня ўбачыў гэты пост. А чаму Брага? Дзе гэта і за што? Пабываў на цьвік-матчы Д3 - цукровым дэрбі Слуцак - Гарадзея 1 : 1. Прыемна пацешылі поўныя трыбуны слуцкага гарадзкога стадыюма, пільнасьць мясцовай міліцыі, дужа цёплае надвор'е, а пад канец матчу і невядома адкуль з'явіўшаяся інтрыга сустрэчы.. Салігорскіх хапала і на полі і па за ім.. Хацелася, каб Слуцак перайшоў на ранг вышэй, але па гульні гэтай магчымасьці сёньня не было відаць..
Пост N: 36
Рег: 27.02.10
Откуда: Беларусь, Салігорск
Рейтинг:
0
Отправлено: 22.07.10 09:57. Заголовок: Гы! А я таксама быў ..
Гы! А я таксама быў на гэтым матчы! Сябар падвёз. Так, трыбуны(калі тры рады седалаў мажліва назваць трыбунамі) былі запоўненыя. "Толька сахар, толька пабеда!" раўлі нейкія недарэчныя фаны, моцна ляскаючы па барабане, ды яшчэ пра тое, што ў іх самая моцная каманда, ды тры ачкі яна анізавошта не аддасць. Добра пастрыжаны газон, білеты па паўтары тысячы. Нядрэнная тэхніка слуцакоў, але, як я заўважыў, канфлікт у калектыве. Дзякуючы суддзі, слуцакі так-сяк да нічыёй звялі гульню. А гарадзея, хаця і калгас, таксама нядрэнную каманду набылі, шкада толькі, што не выхавалі, а набылі...
Отправлено: 22.07.10 20:13. Заголовок: Згодны, што гульня ў..
Згодны, што гульня ў Д3 мала ўражвае. А ты, Ыуен, можа быў у кампаніі былога шахтарскага брамкара Качаноўскага? Дарэчы, Ыуен, пакуль ты недзе прападаў, цябе шукалі, былі спробы ўключыць цябе ў склад заўзятарскай зборнай. Як ты - не супраць пагуляць? Крыху можна пачытаць тут http://solshahta.forum24.ru/?1-1-0-00000018-000-0-0-1278963172<\/u><\/a>
Пост N: 37
Рег: 27.02.10
Откуда: Беларусь, Салігорск
Рейтинг:
0
Отправлено: 23.07.10 09:58. Заголовок: Jo Я аніколі несупра..
Jo Я аніколі несупраць размяць старыя косці! А адкуль ты ведаеш, можа я й гуляць ня ўмею. Калі трэ' бэндзе - семафорце! Зпяёмся! А пасля гульні - разборкі ў добрай кампаніі, цёплая гарэлачка ды халоднае піва, дарэчы, трэ' рыбку засаліць...
Отправлено: 24.07.10 13:04. Заголовок: "Брага - гэта па..
"Брага - гэта партугальскі ФК такі :) Іх сайт - ...Ня ведаю, як у вас, а ў мяне меню на Бразе зносіць)))" Не, я разумею, ведаю, але чаму менавіта партульскі клуб ды яшчэ Брага??
"..ЗЫ Сходить, что-ли, на Слуцсахар.." Demonaz, таксама ёсьць задума наведаць суботні матч слуцакоў з мазыранамі. Вось толькі лецішча можа планы парушыць, бульба будзь яна... Тут можна знайсьці каляндар і інфу пра навічкоў слуцкага клубу:http://kurjer.info/articles/sport/
Отправлено: 21.04.11 09:34. Заголовок: Зрабіў бы колькі зды..
Зрабіў бы колькі здымкаў? Гульню, антураж.. Памятаецца ў цябе няблага атрымлівалася. Скажам так, дзеля прапаганды здаровага накірунку развіцця футклубаў. Дарэчы, ня ведаеш, куды dyk зьнік? Можа гэта ён з каліфарнійскага МаўнцінВ'ю заглядвае...
Отправлено: 23.04.11 22:07. Заголовок: Гульня атрымалася жы..
Гульня атрымалася жывая, эмацыйная. Шкада народу мала назьбіралася. Славія разам з Гранітам і Партызанам лічыцца фаварытамі Д2. Дык я зьдзўлены на іхнем фоне ўзроўнем ФК Слуцк, месцамі выглядалі вельмі здорава. Напачатку гульні гол павінен быў забіць Кавальчук, не здолеў замкнуць далёкую штангу. Потым ён не забіў пеналь, але дабіў наш Міша Марціновіч. А Клім навогул забіў мяча-красаўца зьлёту. Гаеў добра адстаяў. Слуцакам неверагодна не фарціла.. Але гульня ў іх ёсьць. Не шкадую.
Отправлено: 03.05.11 10:46. Заголовок: А ў суботу ў Дзень Р..
А ў суботу ў Дзень Радыё(!) слуцакі на Шахтары будуць прыймаць Баранкі. Невядомы толькі час пачатку гульні. Мабыць на зямлякоў і Dembel80 зробіць ласку... А можа й яшчэ хто, аўтобусны прыпынак з 4РУ побач...
Чуў Librw матэматык, ведае, што кажа, маніць ня будзе... Так што, Ыуен, заходзь. Па шклянцы на чатыры пальцы, як у пікнікоўскім "Баршчы". "За связь без брака!"
Отправлено: 05.05.11 19:47. Заголовок: Можна й Джо. Хто зав..
Можна й Джо. Хто заве Йё, Жо, па-гішпанску Хо... Ну што? Цяпер уся кампанія ў трусах-штанах. Хлопцы ўвасноўным мідлэндцы, заўзеюць за сіне-белы Бірменгэм (Слуцак) і жоўта-чорны Вулвз (Шахта). Чакаем! Матч пачнецца 16:30.
Баранкі аказаліся зусім слабыя, чым Слуцк скарыстаўся, 3:0. Надвор'е - швах, але гульня была цікавая. За слуцакоў па-ранейшаму пыліць Саша Пратасюк, выпусьнік СШ10. За баранчукоў нейкі Пыжык.., прозвішча салігорскае... Спадабаўся ў складзе сіня-белых Кірыл Дзяменкавец, нейкі родзіч славутага Эдуарда? Такая ж гармата!... Ў Крата, калі я яго з кім не пераблытаў, дзіўная звычка назіраць за гульнёй не з лаўцы запасных, а з супрацьлегляй глядацкай трыбуны, не першы ўжо матч.
Слуцак разьдзярбаніў моцны Партызан ушчэнт, 3:0. Прыемна было назіраць, як меней арганізаваная каманда ўфігарыла болей пісьменных МТЗшнікаў. Цэнтр поля быў за гасьцямі, але "нахабнымі" выпадамі слуцакі парвалі менчукоў, й похер клас... Хадзіце глядзець СФК Слуцк - там жывы футбол! Там сядзелі-назіралі ЮВВ, Журавель, абавязковы Новік і інш. Давялося выпадкова з боку пачуць думку Саўріцкага перад гульнёй Шахты з ДБ аб тым матчы слуцакоў з РЫПО: сапраўдны жывы футбол. Удачы пацанам са Слуцку!
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 5
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет