Отправлено: 09.08.11 06:40. Заголовок: Гэта ўсё дробязі. Ту..
Гэта ўсё дробязі. Тут ходзяць пагалоскі, што хутка зачыняць "мутнае вока" пад назвай Якар (народная назва у некаторых салігорцаў - "Інкарас"). Гэта ж культавы прытулак мясцовых заўзятараў Шахты, ў пэўным сэнсе - іх родная хата.. Дзе ж цяпер пройдуць нефармальныя сустрэчы з Будаевым і інш.?
Отправлено: 09.08.11 13:25. Заголовок: Librw, ты дамоўся з ..
Librw, ты дамоўся з Толям, дзе нам цяпер з ім сустракацца.. А то тут чарговая навіна: дзень гульні з дынамікамі яшчэ канчаткова не вызначаны. Ў нядзелю там плануецца канцэрт Ірыны Круг, а значыць трэба будзе на паляне мантаваць сцэну.. Такім чынам, ёсць варыянт, што матч перанесуць на панядзелак. СТВ патарапілася. Афішы не вывешваюцца, анонсы па ТВ прыпынены. Ўсе чакаюць..
Отправлено: 10.08.11 22:01. Заголовок: Дык так і ёсьць.Пада..
Дык так і ёсьць.Падабаецца мне іхні фан-сектар ды дынамаўскі дух у камандзе.Якім бы ня быў недасягальным Чыж,ён з прыхільнікамі сустракаецца ды размаўляе,робяцца нейкія крокі наперад.Ёсьць рух!
Отправлено: 29.08.11 11:33. Заголовок: У Старобіне пад час ..
У Старобіне пад час сьвяткаваньня дзён горада і раёна пасярод сцэны памёр расейскі госьць з нейкага горада-пабраціма.. Нібыта мужычок быў ужо ваўзросьце.. Гэтыя штагоднія гуляньні вяршыня разгулу мясцовага плебса. Прабачце, не выношу гэтакія масавыя мерапрыемствы.
Чуў, нібы "уйшоў" галоўны куратар сацыяльнай сферы і ў тым ліку спорта замстаршыні Казакевіч, мо хто падцвердзіць?..
Напісана ў сакавіку 2010г. Малаток дзядзька, паўтары гады яшчэ пратрымаўся, толькі зараз сыйшоў. Начальнік райана яго зьмяніў. Кажуць будзе яшчэ горай. Аквапарк пабудуюць побач з Бярозкай.. Нібыта й футманеж недзе будзе.. Новы цэнтр бокса.. На Набережнай - футбольные поля ДЮСШ для мясцовых ("2 гатунак"). Для "лепшых", са ўсёй краіны - ў Пэрліне на базе ФК.. Адкуль на ўсё грошы?! Для новых хакейных дзіцячых трэнераў зараз шукаюць 1 пакой у інтэрнаце і 1 маласямейку.. Да нас едзе Баскаў, бл..., за 350 млн. Будзе шмат халяўных квіткоў.
Отправлено: 21.10.11 09:20. Заголовок: Мы ў афтопе, Ыуен. Л..
Мы ў афтопе, Ыуен. Лічы ўгнаеньнямі.. Гэтыя 350 лямаў вытрасуць з прадпрыемстваў, а потым яшчэ прымусяць выкупіць квіткі. Для БК, вядома, гэта дробязь. Ёсьць "малышы", для якіх такія канцэрты, як сярпом па більярду. Адной кварталкі ня будзе.
Отправлено: 03.11.11 08:52. Заголовок: Сёлета на палях наса..
Сёлета на палях насадзілі столькі гародніны, што гараджане будуць дапамагаць выбіраць яе да канца лістапада. У сялян выратаваць ураджай самім шанцаў няма. Кожны дзень з горада на палі адпраўляюцца 4-5 аўтобусаў "валанцёраў".. Без праў засталіся топавыя мясцовыя даішнікі..
Отправлено: 03.11.11 11:31. Заголовок: Да ну,без прав) Все ..
Да ну,без прав) Все с правами окей у топавых гайцов,разрулили ситуэйшен. Ну а быдлу кинули слушок что права забрали,чтобы оно (быдло) утвердилось в мысли что и высоких людей могут лишить права управления транспортным средством. К великому празднику 7 ноября откроют Мекку потреблядства, гипермаркет,чтобы местные могли "тариться по-мински,по-богатому,как у Еуропе" не отходя от кассы.
Отправлено: 08.11.11 14:44. Заголовок: Для новых хакейных д..
цитата:
Для новых хакейных дзіцячых трэнераў зараз шукаюць 1 пакой у інтэрнаце і 1 маласямейку..
Знайшлі, засялілі.. Аказваецца нашым хакеістам не плацілі, грошы скончыліся. Толькі нядаўна "знайшлі" 2 ці 3млрд. Улады задаліся пытаньнем, чаму ХК з кожным годам усё горш гуляе. Пра ФК пакуль размовы няма. На Баскава продано каля 800 квіткоў (100-350т).. Бульбы і капусты ўрадзіла столькі, што ня ведаюць куды дзяваць, а з морквай і буракамі праблемы - нітраты.. Сёньня хацеў глянуць "Мекку патрябляцтва" (супервыраз!), не атрымалася, зьмянілі расклад працы 10-22. Хацелася наведаць там італьянскі рэстаранчык з французскай кухняй..
Отправлено: 09.11.11 18:51. Заголовок: Мекка П. падалася кр..
Мекка П. падалася крайне бесталковым магазінам. Кошты высокія, людзей у зале мала, а на касах заторы, асартымент зацікавіў толькі сыроў і паддачы. Рэстаранчыка не выяўлена. А ісол пісаў пра нейкі цуд "абшчапіта" незразумелага напрамку.. Карацей, фігня. Заяц можа не хвалявацца.
Отправлено: 17.11.11 15:18. Заголовок: Наш горад наведалі а..
Наш горад наведалі ажно сорак пісьменьнікаў, якіх узначальвае былы футбалёр і мент Чаргінец. Лядовы, БК.. 3-ага сьнежня ветэраны Шахты запрошаны на матч-сьвяткаваньне 50-годдзя жодзінскага футболу. Вось наш круг, а не менскае Дынама-82. Тарпеда, Бабруйск, Барысаў, маладзечанская Сялена.. Запрашаючы бок паабяцаў гасьцей накарміць. Заўтра чакаецца чарговы прыезд чарговых пабрацімаў, здаецца, падольцаў.
Отправлено: 23.11.11 10:30. Заголовок: Ветэранаў у Жодзіне ..
Ветэранаў у Жодзіне накармілі і напаілі як мае быць. Абодва бакі задаволены. Сустрэча адбылася ў нядзелю, а не як анансавалася 03.12. Што зробіш, не угадаў, чуткі яны й ёсьць чуткі..
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 7
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет