http://www.football.by/news/20619.html - Игрок столичного МТЗ-РИПО Дмитрий Щегрикович рассказал о сезоне в клубе и о возможном дебюте в национальной сборной.
Сёньня 13-га лістапада 2009-га наш былы дублёр, сьпісаны ў загашнік у свой час ЮВВ і называўшым Шчэгрыка гульцом без першага паса, дэбютаваў за нацыянальную зборную (пакуль "Б"). Правёў усю гульню з саудамі (1-2 саступілі ў Дамаме).
Заўтра магчымы дэбют і за зборную без усялякіх прэфіксаў.
Отправлено: 09.02.10 15:46. Заголовок: Хха.. Сучкоў зноў у ..
Хха.. Сучкоў зноў у Шахтары! Толькі карагандзінскім... http://www.football.by/news/21337.html Дзе-дзе? У Карагандзе! І гэта добра, мяркую. Бо за пяць будучых гульняў сёлета з Нёманам ён нязнама колькі нам ваткнуў, ужо пастараўся б.
Отправлено: 09.02.10 21:50. Заголовок: Макаўчык тым часам у..
Макаўчык тым часам у гомельскім ДСК (Д2) знайшоўся (ці падпісаўся, ці на праглядзе - ня ведаю дакладна), а Бяганскі - у Жодзіна на праглядзе. Дык а Трачынскі - ужо былы ці яшчэ ў клюбе лічыцца?
Отправлено: 25.02.10 01:00. Заголовок: Во Слесар першага га..
Во Слесар першага гала забіў за Віцебск (Дняпру).
24 лютага выдаўся яшчэ той на сустрэчы былых шахтароў з батонамі: Уладзіслаў Безбародаў спачатку судзіў гульню барысаўцаў з ФК "Волга" (Д2) расейскім з Ніжняга Ноўгарада (1:0), а пасьля абеду Цімоха Калачоў за "Растоў" паклаў гала БАТЭ (1:1).
Отправлено: 18.10.10 10:52. Заголовок: Хто можа растлумачыц..
Хто можа растлумачыць, чаму Толя Будаеў на кожным рагу выступае супраць Шахты? Вядома, што ён пакрыўджаны абставінамі свайго сыхода з ФК, і вядома, хто яго "уйшоў". Але ўся крыўда накірована цяпер супраць рэзультатаў каманды. Стварылася ўражаньне, што пераканаць яго немагчыма. Ўжо ж не ў першы раз спрабавалі..
Бясспрэчна, Ыуен, можна й на каніну паспрабаваць, толькі ж ён і на белую выдатна клюе, "зыходаў" не было. Пад мухай можна паабяцаць што заўгодна, а вось пераканаць...
Отправлено: 24.10.10 21:45. Заголовок: Дзе разгадка, чаму ш..
Дзе разгадка, чаму шмат якія былыя гульцы нашай каманды, мякка кажучы, ня вельмі прыхільна адносяцца да ФК Шахтар зараз? Меў размову з Толям К., зноў - амаль нуль зацікаўленасьці дый яшчэ ўспаміны пра розныя непрыемныя адносіны ў іх бок... Адкуль столькі пакрыўджаных?
Отправлено: 10.04.11 10:54. Заголовок: Сёньня ў гульне з Ві..
Сёньня ў гульне з Віцьбай ёсьць магчымасьць прывеціць Макса Гукайлу. Мне заўсёды падабалася ягоная зараджанасьць на барацьбу... А ў дубле з боку гасьцей адзначыліся Трачынскі з Лебялзевым. Той, што другі, цікава, ці не салігорскага Сашы братан, здаецца звалі Дзіма. Хаця той мо ў Нёмане.. Дужа распаўсюджанае прозвішча стала.
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 6
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет