Отправлено: 20.08.10 22:46. Заголовок: Jo пишет: Нечакана -..
Jo пишет:
цитата:
Нечакана - вельмі прыжымісты амерыканец... Не-е. Ўсё ж такі ты трусаваты беларус.
На Марыціму ставіць адмаўляюся. Трэба лепш эўраачкі зарабляць, а не капейкі))) Хаця для разгортваньня банэрнай справы магу і паўдзельнічаць) На дабравольна-прымусовых пачатках)))
Отправлено: 21.08.10 09:02. Заголовок: dyk, да гэта ўсё жар..
dyk, да гэта ўсё жарты, спадзяюся, ты не крыўдуеш... Мы тут таксама адгарланілі за БАТЭ на ўсю, а перад тым яшчэ Азаранка выйграла ў Манрэалі... Адзін мой знаёмы, начытаўшыся жоўта-чорных старонак, паставіў на 2:1 (кф=7,7), адпаведна - ўляцеў, цяпер праходу няма,пры кожнай сустрэчы папракае мяне гэтым прагнозам. А я сам хацеў паставіць па-тваёй dyk парадзе на пабеду гаспадара, дарэчы ўпершыню, я ў букаў яшчэ не быў, нават не заглядваў.. Дый не пасьпеваў, хацелася гульню адпачатку бачыць...
Отправлено: 07.09.10 16:29. Заголовок: dyk пишет: Дык ці п..
dyk пишет:
цитата:
Дык ці паставіў?
Карацей, дарма я ламіўся да букаў на Леніна 25, там ужо засяляецца Росбанк, таму, відаць, усіх "няпрофільных" павыганялі... Беларусь - Румынія, ў "Алімпе" (ГД Галярэя 2пврх) на 1 кф=2,5. Гэта стаўка, каб заўзелася, па dykавай сістэме, а вось мой прагноз услых лепей не казаць... Не падабаецца мне прадматчавыя заявы і ўся гэтая эйфарычная мітусьня, Штангіны тырады пра склад каманды і г.д. Цьфу..цьфу..цьфу.. Зрэшты мне больш за маладзёжку баліць, хлопцы загналі сябе ў цяжкае становішча, дый ня ўсё цяпер ад іх залежыць. Тут я ні ставіць ні прагназаваць ня буду.
Отправлено: 07.09.10 21:46. Заголовок: Маладзёжка з такой г..
Маладзёжка з такой гульнёй і маральна-валявымі якасьцямі можа й ня рыпацца. Скоты - вось прыклад для перайманьня, што ім было трэба зрабіць у дзвух гульнях - усё зрабілі! Я расчараваны.. А нацыянальная, дзякуй Богу, выкруцілася, нічыя з румынамі - гэта зусім нядрэнна. Хаця стаўка не згуляла.. На нічыю кэф быў вышэй, здаецца 3,4. PS А яшчэ ХК Шахта вельмі нечакана нацягнула Юнацтва ў гасцях! Гэта абнадзейвае на цікавы АЧБ.
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 5
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет