Не вопрос послушать эксперимент со звуком. Но не четыре же почти одинаковых . Я для себя тогда решил, что если будет пятый, то я лучше пойду рюмкой коньяка оздоровлюсь
Librw, ты так лёгка нападаеш на стылі, якія табе не падабаюцца.. Калі такім жа чынам усе будуць ставіцца да твайго любімага арт-року, а такое па-сутнасьці ўжо назіраецца, - НовыЧас дасьць дубу. Ты хоць бачыш, што ты амаль адзін у акіяне аматараў ІванушакІнт, C.Міхайлава..
Отправлено: 20.10.10 16:42. Заголовок: Толькі сабраўся на в..
Толькі сабраўся на выхі ў грыбы, а тут афішкі пачытаў, захацелася з'ездзіць, водпуск жа небясконцы: 23-га 19:00 Тэатр эстрады: «Inomarki», «Buzzuka» і «Яnki» 40 год альбома «Led Zeppelin III»; 24-га 18:00 Рэактар: Znich, Рокаш, Сок, Рокерджокер, Зьмяя, Unia і інш. Можна б было й пасьпець на апошнюю маршрутку, толькі б яшчэ ведаць, дзе знаходзяцца той тэатр і той рэактар...
Отправлено: 08.11.10 23:07. Заголовок: Jo пишет: Demonaz, ..
Jo пишет:
цитата:
Demonaz, як уражаньні, падзяліся. Спасылкі, фоты?
Уражанні..канцэрт быў адмысловым для мяне - як-ніяк 10 год слухаю гэты гурт,адны з апалагетаў жанра,культавыя хлопцы..Таму было адчуванне дотыка да гісторыі стылю) Пачаўся канцэрт на 50 хвілін пазней,бо музыкі бачачы,што пэўная частка народу яшчэ таміцца ў чарзе вырашылі даць усім зайсці у клуб.Я набыў ВІП-квіток на другі паверх як раз па цэнтры сцэны апынуўся.Увесь сэт-ліст заняў прыкладна 1 гадзіну 20 хвілінаў,напусцілі столькі туману,што драммера не было відаць да сярэдзіны канцэрту,дый і два гітарысты ступіушы паукрока назад знікалі з вачэй)) Адмыслова для Масквы згулялі нажыва першы раз магутную In My Kingdom Cold едучы я вельмі хацеў яе пачуць!)Гук,святло,музЫкі,атмасфера - усё спадабалася,спраўдзілася адна з мар юнацтва іх было тры - Металіка,Імортал і Сатырыкон - апошнюю мару закрою ў снежні гэтага года таксама ў Маскве) http://www.headbanger.ru/reports/2272?show_images=1<\/u><\/a> - журналіздскі водгук на канцэрт http://www.youtube.com/watch?v=5fK8gR1mvJE<\/u><\/a> - відэа пачатку канцэрта.
Отправлено: 09.11.10 17:52. Заголовок: Iron Maiden у сусьве..
Iron Maiden у сусьветным туры будуць у Фларыдзе лабаць два канцэрты ў 2011 (пачынацца і заканчвацца тур будзе адпаведна Масквой і Піцерам, што, напэўна, паказвае на тое, дзе папулярныя яны найбольш зараз). Раней яны па Каліфорніі езьдзілі. Карацей, цёплыя амэрыканскія мястэчкі любіць "жалезная дзева" Cradle of Filth во будзе ў лютым-сакавіку па Паўднёвай ды Паўночнай Амэрыцы рассякаць. Ведаю, што Judas Priest у 2008-м былі паблізу выступалі ў сваім туры па Канадзе-ЗША. Пра Led Zeppelin, Black Sabbath ды Deep Purple асабліва не чуў нічога апошнім часам. Апошнія больш па Эўропе гойцаюць.
Отправлено: 16.12.10 16:41. Заголовок: Дабраліся да Масквы ..
Дабраліся да Масквы з камфортам - у цеплым плацкартным вагоне цягніка Берасьце-Масква.Сталіца РФ сустрэла шэрым ранкам і ледзь адчувальным марозам.Адразу паехалі да месца правядзення канцэрта,каб набыць кыіткі,але клуб быў зачынены,супрацоўніца сказала што квіткі пачнуць прадаваць а 19 гадзіне,калі і адчыніцца ўстанова. Прыйшлося з нічым пайсці бадзяцца па Маскве.Ад Парка імя Горкага прайшлі да помніка Пятру 1 па набярэжнай Масквы-ракі і паміж выстаўленых карцін маскоўскіх, і не толькі, мастакоў,гэтакі міні-Арбат.Адтуль ужо вокам кінуць да Чырвонай плошчы,куды і накіраваліся.З пятага візіту ў Маскву ўдалося пабачыць "сэрца" былого СССР ды маўзалей дзядулі Леніна Потым быў агледзены маскоўскі ГУМ з маскоўскімі коштамі Трапілі у клуб,набылі квіткі без праблем (потым даведаўся,што у той жа час дзесьці у Мск выступаў W.A.S.P. таму частка аматараў цяжкога рока была там). На разагрэве былі блэк-метал-расейцы з невядомай назвай (на улётцы не змог прачытаць гатычны шрыфт) - выступілі з агеньчыкам,гралі нешта падобнае на тыповы дэз-блэк але з гукам былі праблемы (калі параўноўваць гук Сатырыкона,які настройвалі 3 спецыяльных чалавека ) Ну а потым нарвежцы "далі джазу"..Такі крыстальны гук я ні воднага разу не чуў.Вельмі зладжана гралі і музыкі,касякоў не было чуваць.Сыгралі апошні аьльбом амаль поўнасьцю,і на жывую мне ён болей спадабаўся чым слухаючы з СD.Апошнім часам музыка гурта стала адыходзіць ад канонаў блэкавага жанра і набыла асаблівую атмасфернасць і запаволенасць,калі-некалі зрываючыся ў шквал брутальнага дэз-блэка, але на жывую гэта слухаецца проста ўлётна і маяму задавальненню не было краю.На развітанне эпічны гімн нарвежскіх блэкераў Mother North з падпевамі залі.. Адно шкада,што хацелася б пачуць тыя песні,на якіх "вырас",той сыры і суровы блэк ранніх альбомаў гурта,але і на гэтым дзякуй "усталые но довольные,они возвращались домой" (с)
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 6
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет