Отправлено: 07.10.09 14:44. Заголовок: Адзін меламан паназа..
Адзін меламан паназапісваў мне шмат рознага року, зараз праслухоўваю стары польскі рок (Кшыштаў Краўчык, Чэслаў Немэн...). Дарэчы, і па ШаўтКасту падсеў на рокавую ПольскуСтацыю. А нахт табе?!...
Отправлено: 07.10.09 15:02. Заголовок: А я очень привередли..
А я очень привередлив. Попсу не слушаю. Из русского рока :"Калинов мост","Ноль" и старый "Аквариум". P.S. Из контента не относящегося к "русский рок" :"Воскресенье", "Автограф", Олег Митяев, Высоцкий. P.P.S. Да, "Майн кайф" Агаты Кристи - лучший образчик готики в музыке
Отправлено: 07.10.09 16:45. Заголовок: ДДТ, Океан Эльзы, Аг..
ДДТ, Океан Эльзы, Агата Кристи, Чиж, Машина Времени, Кукрыниксы, Pink Floyd, Oasis, Radiohead... но вообще обычно подсидаешь на одну группу и слушаешь пока не надоедает и ищешь новую, ну и конечно все ранее прослушанные группы временами вспоминаешь. Сейчас после фильма Стиляги, БРАВО старое захотелось послушать, особенно времена Жанны Агузаровой.
Отправлено: 08.10.09 15:51. Заголовок: На рыбацкім сайце па..
На рыбацкім сайце падгледзіў новый кліп Rammstein. Два гады маўчалі, ну і выдалі... Адразу папярэджваю, кліпчык а-ля "Дас іст фантасціш!", непаўналетнім забараняецца, потым адміны могуць пацерці, калі палічаць занадта амаральным http://visit-x.net/CAMS/US/specials/Rammstein.html?track=Index
Отправлено: 09.10.09 08:02. Заголовок: Гэта Rammstein! І гэ..
Гэта Rammstein! І гэтым,Librw, усё сказана... А чаму TheBeatles, а не якая АйсідораДункан? Гучыць: Айсідора адпачывае... А ты, dyk, будзе магчымасьць качні паслухай маладых менскіх хлопцаў TheToobs. Чуў ужывую ў Салігорске на фэсце НовыЧас у ДБ. Усё выконвалі па-ангельску. Кажуць зараз ваўсю гастраліруюць па Еўропе.
Отправлено: 27.10.09 16:33. Заголовок: Вышэй была рокавая ш..
Вышэй была рокавая штучка-дручка, а вось аматарам звычайнай эстрады: http://www.youtube.com/watch?v=cn1OmCDBVXE Нешта падобнае на стыль ВіяГры, а мо й з іх перапеўка...
http://www.youtube.com/watch?v=dHebItT5ZnE - гучыць беларуская дуда ў выкананьні Зьміцера Сідаровіча на адкрыцьці выставы беларускага мастака Рыгора Батальёнка ў Нью Ёрку (ЗША).
http://www.youtube.com/watch?v=uTe5-0qwXiE - песьня пра піва. Цёмнае. Выканаўца - той жа Зьміцер. Месца - Беларуская царква ў Брукліне, Нью Ёрк; 60-годзьдзе Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (18 кастрычніка 2009-га).
Дзякуй. Пачаліся доўгія калядна-навагодня-ражджэственскія сьвяты, дык паглядзіце, паслухайце... http://www.youtube.com/watch?v=JP6GvIiYQ4I Ўсіх са святамі! Здароўя і ўдачы! Demonaz, ху a CannibalCorps?..
http://ultra-music.com/articles/interview/1714 - спасыль Dyst сёньня на форуме ПБ скінуў. Рэальна цікавыя музыкі))) Салігорск руліць! 103 альбомы - гэта не хухры-мухры! Асабліва спадабалася:
цитата:
“Но я, честно говоря, вообще не представлял, как выйду на сцену. Даже технически — стоять там, петь, играть на гитаре… Вообще абсурд! Или, например, помнить слова наизусть. Как это вообще реально? Не говоря уже о нотах, — недоуменно вспоминает Дольник. — Я не помню, кто сподвиг делать концерты”.
---
цитата:
30 января The UNB приглашают на первый концерт 2010 года в минском паб-клубе «Граффити». Начало в 19:00. Справки по телефонам: +375 29 77-999-18, +375 29 17-999-18, +375 29 613-95-06. Послушать песни группы The UNB можно на MySpace.
Сплiн 26/03 Менск/Рэактар, Металіка 24-25/04 Масква/Алімпійскі))) Спадарства,ёсьць патрэба алічбаваць VHS касету.Мо хто ведае, у нас у Салігорску можна зрабіць такое і ў каго?
...Спадарства,ёсьць патрэба алічбаваць VHS касету.Мо хто ведае, у нас у Салігорску можна зрабіць такое і ў каго?
Тэлеканал гэтым займаецца на Казлова 26, але вельмі дорага, нешта каля 20т. ці больш. Чуў, на рынке ёсць месцы, дзе ў аднаго 6т, у другога 10т. І робяць куды хутчэй, 2-4 гадзіны супраць СТК-оўскага тыдню.
Концерт знаменитой немецкой группы Rammstein пройдёт в Минске 7 марта на главной площадке спортивного комплекса «Минск-Арена», вмещающего 15 тысяч зрителей. Организатором концерта выступает столичный Дворец Республики.
Информация о выступлении Rammstein в белорусской столице также подтверждается на официальном сайте группы. Минск включён в список городов мирового тура группы в рамках выхода нового альбома «Liebe Ist Für Alle Da». В качестве «разогревающего» коллектива на сайте называется американо-норвежская индастриал-группа Combichrist, которая выступит вместе с Rammstein и на других европейских концертах тура. Вопрос, кто из белорусских групп будет выступать «на разогреве» у Rammstein, пока согласовывается. Заказать и купить билеты можно уже сейчас по телефонам: +375 17 2299039, +375 29 3 405 106, +375 29 75 111 75. Их стоимость составляет от 80 000 до 300 000. Предварительный билет на танцпол — 130 000.
Дарэчы...у Маскву паедзем на бусе на Metallica..маюцца свабодныя месцы..))50 даляраў у абодва бакі,квіткі на канцэрт набыць можна праз мяне.Ці ёсць жаданне ў каго?Выезд 23/04,канцэрт 24/04,раніцай 25/04 ўжо дома. Па квітках - http://www.kassir.ru/msk/db/text/131502352.html
Отправлено: 31.01.10 13:27. Заголовок: 20-ага лютага ў Пала..
цитата:
20-ага лютага ў ПалацыТворчасціМоладзі чакаецца выступ маладых салігорскіх цяжкіх груп. Hard'n'Death Core.
Я памыліўся: будзе ўсё, што ёсць у Салігорску: соre, альтернаціва, можа і любы Librwаму сэрцу art-rock і Бог ведае, што ў нас яшчэ ёсьць, нават група сур'ёзных мужыкоў "Пад градусам" і г.д. У ПалацыПіянераў незвычайная зала амфітэатрыкам, што ўвогуле някепска, ды няма пляцоўкі перад сцэнай, - няма дзе хлопцам памошыцца.
Эх,родня зала..я там у тэатры выступаў 6 гадоў,калі ў школе вучыўся.. не думаю што гэта добры крок,сабраць прыхільнікаў розных напрамкаў,хіба толькі для запалняльнасці залі.
Отправлено: 03.02.10 07:49. Заголовок: Новы дыск выпусьціў ..
Новы дыск выпусьціў гурт IQ48, які некалі граў у нас на сьвяткаваньні ці то мэдалёў, ці то чэмпіёнства. Рэцэнзія альбому - http://mialguj.livejournal.com/33752.html
http://ultra-music.com/uma - Сайт Ultra-Music подвёл музыкальные итоги 2009 года. На протяжении двух месяцев посетители сайта голосовали за своих фаворитов в пяти номинациях: «Группа года», «Лучший зарубежный альбом года», «Лучшая зарубежная песня года», «Лучший белорусский альбом года», «Лучшая белорусская песня года».
Голосование Ultra-Music Awards 2009 проходило в два этапа. На первом любой желающий мог предложить от 1 до 10 претендентов в каждой номинации. В результате были составлены списки из наиболее часто упоминавшихся исполнителей и альбомов.
Около 20 тысяч голосов было подано за претендентов на втором этапе.
цитата:
Лучшая группа года
1. Rammstein — 2,054 (41%) 2. Muse —1,010 (20%) 3. Ляпис Трубецкой — 634 (13%) 4. The Toobes — 532 (11%) 5. Placebo — 183 (4%) 6. J:МОРС — 160 (3%) 7. Franz Ferdinand — 135 (3%) 8. Open Space — 122 (2%) 9. Editors — 94 (2%) 10. White Lies — 39 (1%)
Зарубежный альбом года
1. Rammstein «Liebe ist für alle da» — 1,955 (47%) 2. Muse «The Resistance» — 1,112 (27%) 3. Placebo «Battle For The Sun» — 277 (7%) 4. The Prodigy «Invaders Must Die» — 247 (6%) 5. Franz Ferdinand «Tonight» — 221 (5%) 6. Kasabian «West Ryder Pauper Lunatic Asylum» — 87 (2%) 7. Arctic Monkeys «Humbug» — 79 (2%) 8. Editors «In This Light And On This Evening» — 74 (2%) 9. Bat For Lashes «Two Suns» — 63 (2%) 10. White Lies «To Lose My Life» — 34 (0%)
Зарубежная песня года
1. Muse «Uprising» — 1,392 (33%) 2. Rammstein «Ich tu dir weh» — 1,391 (33%) 3. Rammstein «Frühling In Paris» — 476 (11%) 4. The Prodigy «Omen» — 237 (6%) 5. Placebo «For What It’s Worth» — 230 (5%) 6. Franz Ferdinand «Katherine Kiss Me» — 174 (4%) 7. Барто feat. Naka «Скоро все ёбнется» — 120 (3%) 8. Arctic Monkeys «Crying Lyghtning» — 104 (2%) 9. Editors «Papillon» — 74 (2%) 10. Bat for Lashes «Daniel» — 72 (1%)
AC/DC Iron Man 2 (Deluxe Edition) Hard Rock 2010 320 Кбіт/с 144 мб архіў http://shareflare.net/download/4932.4fe43629e7581055370fcc3cc/Iron_Man_2.zip.html (01. Shoot To Thrill 02. Rock 'N' Roll Damnation 03. Guns For Hire 04. Cold Hearted Man 05. Back In Black 06. Thunderstruck 07. If You Want Blood (You've Got It) 08. Evil Walks 09. T.N.T. 10. Hell Ain't A Bad Place To Be 11. Have A Drink On Me 12. The Razor's Edge 13. Let There Be Rock 14. War Machine 15. Highway To Hell) Гэта тое, што я люблю!
Отправлено: 16.02.10 09:43. Заголовок: Zombie Zoo - эти люд..
Zombie Zoo - эти люди приезжали дважды на "Новое Время" и оставили противоречивое впечатление. Есть очень впечатляющие вещи , но и занудство также присутствует. На последний фестиваль их уже не приглашали. Аддис Абеба - многие помнят их концерт в Солигорске. Наверное провалов у них не бывает.
Отправлено: 19.02.10 11:46. Заголовок: Пра суботні канцэрт ..
Пра суботні канцэрт у Піянерах ёсць трошкі трэпатні на еСалігорску: http://www.esoligorsk.net/component/option,com_fireboard/Itemid,91/func,view/id,56897/catid,25/limit,15/limitstart,15/ Спасылку запускаць поўнасьцю. Няма жадаючых паслухаць? Як нехта сказаў:"Гэта ж сапраўдны гаражны панк!.."
PS А TheToobs намінірованы на РокКаранацыю, калі не памыляюся..
Белорусский общественный совет по нравственности требует от организаторов концерта Rammstein в Минске сделать предварительный просмотр программы выступления группы. В совете считают, что музыканты будут «разрушать белорусскую государственность». Чтобы убедить министра культуры отменить концерт, председатель ОСП Николай Чергинец принес Павлу Латушко порнографические снимки из клипа Rammstein.
Отправлено: 24.02.10 12:18. Заголовок: Калі не памыляюся, 2..
Калі не памыляюся, 20 сакавіка ў Менску Назарэт і, здаецца, Джо Лін Цёрнэр прыезджае. Я ўжо бываў на іх канцэртах, думаю пабываць яшчэ. Галасы, вядома, ўжо ня тыя, высокія не выцягваюць, але зарадку атрымліваеш усё адно..
Любіш Юрыка? Гамасячная Эўропа прамяняла Трусіка на галяндзкага підарка з завываннямі... А запрашэнне на разагрэў да Продзіджы ні адзін беларускі выканаўца больш не атрымае.. Вось так здараецца - быццам усе хочуць,каб Беларусь стала вядомай у свеце,а калі такое здараецца,адразу у кусты і адтуль ганбяць..
Отправлено: 06.04.10 23:10. Заголовок: чуў даўно.Зараз не с..
чуў даўно.Зараз не слухаю..з апошняга - скатаў з торрэнта Нірвану і Апакаліпціку,іх і слухаю. Шкада,што не давялося ў Менск на канцэрт Апакаліпцікі трапіць,кажуць было добра..
Отправлено: 25.04.10 17:28. Заголовок: Меў кароткую размову..
Меў кароткую размову з Мамантам, лідэр-гітарай салігорскай мэтал-групы Взрмільен, кажа, што спрабуюць у траўні арганізаваць фэст цяжкай музыкі ГорУорлд.
Отправлено: 25.04.10 17:37. Заголовок: Тяжелая музыка вымре..
Тяжелая музыка вымрет, как когда-то мамонты. Останется лишь подлинное искусство в виде арт-роковых групп. Ибо играющие в них должны как минимум владеть инструментом на высоком уровне, а не дубасить со всей дури по струнам...
Отправлено: 25.04.10 21:48. Заголовок: Когда 30 тысяч поют ..
Когда 30 тысяч поют песню вместе с группой...Это просто мороз по коже..Если бы нашим спортсменам 30 тысяч кричали так как Хэтфилду и компании,то они бы просто не смогли ходить по полю. Да что спортсмены - я бы побежал! Думаю денег за билет хватило чтобы покрыть убытки,которые я нанес Металлике,не приобретая лицензионные альбомы Вначале были проблемы со звуком,2 первые вещи хреново звучали,потом звук отстроили и давно известные хиты заводили толпу как положено!Я на трибуне был,рядом семья сидела с мальчиком лет 6,так мальчик в майке Металлики почти все 2 часа тряс головой и "козу" показывал,иногда даже чего-то подпевал,сбоку две девченки лет 15-16 эротично отплясывали играли вещи с почти всех альбомов,кроме Релоад и Ст.Ангер.Удивлен был выбором Nothing Else Matters - лучше бы пошустрее чего сыграли..но НО!Опять же,в руках зажигалки,и все вместе поют..это большая пять с плюсом.
Vestibulum называецца блэк-каманда.Па-мойму,ужо не існуюць,а шкада.. Апошнія гады таксама без піетэту да Метлы адношусь,але Вялікую Юнацкую Мару ніхто не адмяняў!
Demonaz, о, дзякуй! А ці ведаеш, дзе іх можна паслухаць у сеціве больш чым на http://www.realmusic.ru/vestibulum/? У іх памятаю і неўта было не вельмі брутальнае з фолкавымі матывамі.
Отправлено: 26.04.10 19:25. Заголовок: на жывую гралі дужа ..
на жывую гралі дужа цяжкую музыку,на СД не так цяжка атрымалась. Я чуў год 5 таму запісаны на СД "Арс Віртуціс",і дома дасюль валяецца МС з гэтым альбомам і некалькімі іншымі песнямі..талковы блэк хлопцы гралі,але потым Віктар (франтмэн) вырашыў самастойныя праекты развіваць і гурт спыніў існаванне (гэта я ведаю на ўзроўні АднаБабкаСказала) Табе з сястрой перадаць касэту? Мо знайду СД,то перакатаю і СД.
Vestibulum паслухаў - зацікавіла. Хлопцы абяцалі паднясьці - яшчэ паслухаю. Пра вытрыманы каньяк. Чуў, ЯнАндэрсан на канцэрце ажна за яйцы хапаўся.., голасу не хапала. Вядома, яны - клас, але ж заўсёды хочацца й іншых кірункаў пачуць. Librw, ёсьць жа яшчэ віскарь, сухі херэс, джын.. У мяне недзе завалялася пляшка егіпецкага рому..?
Отправлено: 04.06.10 12:20. Заголовок: ну,калі самі рамштай..
ну,калі самі рамштайнаўцы здымалі,то за гроўы на сайце павінен быць тэхнічны запіс канцэрта.Так,напрыклад,робіць Металіка.Але не ўсе канцэрты здымаюцца..
Отправлено: 05.07.10 12:37. Заголовок: Учора ў Рэактары адб..
Учора ў Рэактары адбыўся канцэрт Зьніч і GodsTower. Відавочнікі проста захлынаюцца ад шчасьця... Хутка моцны метал-фэст у Рэчыцы: італьянцы, піцерцы, кіяне, масквічы, мясцовыя...
Отправлено: 10.07.10 07:19. Заголовок: Статистика этого фор..
Статистика этого форума не дает относится к Вашему сообщению с должным доверием. Наверняка в этой дискографии не хватает пары альбомов. P.S. Я даже знаю каких.
Отправлено: 08.08.10 09:05. Заголовок: Можа й не арт-рок, а..
Можа й не арт-рок, але беларускі рок. Вось вырасьцеш, выгадуеш свайго сына, навучыш музыцыраваць, ён табе зыграе беларускі арт-рок. Librw, вялікі дзякуй, хоць і не фабрычныя дыскі, што я шукаў.., але выдатна, як гэта у цябе атрымліваецца лёгка і хутка! Тры альбомы :B:N:.., здаецца ў іх болей і няма? Хлопцаў, мякка кажучы не далюбліваюць, спакойнага жыцця ім не даюць.. На ТутБаі бачыў выкладзены паўгадзінны канцерт TheUNB. Нешта мне не пайшло: занадта манернага пустамельства дый само гучаньне, песьні...
Отправлено: 19.09.10 11:43. Заголовок: НовыЧас, як заўсёды ..
НовыЧас, як заўсёды пачаўся з затрымкай на паўтары гадзіны, што ўжо даўно і не здзіўляе, а наадварот дае магчымасьць належным чынам падрыхтавацца. На фотавыставе больш іншага спадабаўся малаток абабіты цьвікамі. Выступілі тры гурты. Менскі TheWormOuroboros з лідэрам-кібардыстам адразу некага нагадаў, - знаёмы стыль. Потым з таго ж Менску MagicalUnicellularMusic: два гітарыста (без баса) і драмер, увесь выступ задам да глядача, стыль не вазьмуся назваць: просты рытм бубнача з перыядычна уваходзячымі ў рэзананс гітарамі. Адзін з гітарыстаў так і не павярнуўся да залы, не паказаў, якім чынам ён высякаў тыя странныя гукі. Ну й трэцція - салігорскія Mouches a l’orange, добра нам вядомыя, шмат разоў чутыя, ўжо добра зыграныя.. Галоўнае ўражаньне - гучаньне "аднаклетачных", астатнія гурты ўсё ж выглядаюць, хай не крыўдзяцца, другасна. Праўда, паўнавартасны канцэрт такой музыкі, мяркую, не вытрымае ніхто. Дзякуй, што фэст адбыўся. На будучыню хай Дзялянка і Казачкова рыхтуюцца загадзя. Сёлета глядачоў было яшчэ меньш. Іншая справа, па ўзросту - ад скочачых пяцігодак да нейкага паўсівага пузатага дзеда. Арганізатарам: разумею, што праэкт некамерцыйны, але хацелася б больш талковых рэкламы і аб'яў! Яшчэ раз вялікае дзякуй, што хоць нешта робіцца ў гэтым горадзе! Пасьля ўсёй гэтай псыхадэлікі вельмі добра "ўваходзіць" Bachman Turner Overdrive, AC/DC і інш. На НовымЧасе быў заўважаны Ракіцін, так што спадзяюся і GoreWorld адбудзецца. PS Для ваяўнічых, усё сказанае - ІМНО.
Отправлено: 19.09.10 12:07. Заголовок: Альбом The Worm Ouro..
Альбом The Worm Ouroboros был сегодня скачан мной с торрентов и прослушан 3 раза (пишу и слушаю). Ибо группа находится в сфере моих музыкальных предпочтений : Camel, National Health, Egg, Gentle Giant. После Earworm никто так не радовал на этом фестивале, как вышеупомянутая группа. "Апельсином Об Мухи" сильно добавили за последний год и поступательно движутся от невнятного симфо-прога в сторону джаз-рока. 2 новые композиции (3 и 4 в сете) просто великолепны. "Галоўнае ўражаньне - гучаньне 'аднаклетачных'" . Ну это не музыка, а скорее эксперименты со звуком. По-моему, музыканты этой группы, когда наконец-то повернулись к залу лицом, были сильно разочарованы обилием оставшихся там зрителей, ибо главная цель подобной музыка (imho)- выгнать всех нах - достигнута не была.
Отправлено: 19.09.10 12:15. Заголовок: Раньше на фестивале ..
Раньше на фестивале присутствовали и реггей, и рок-н-ролл, и брит-поп. Но видно Делянко окончательно плюнул на неинтересующие его стили и зрителей, которым они нравятся. Одна минская группа не доехала - можно же было пригласить местных альтернативщиков или увеличить время выступлений присутствующих. А так впервые за время посещений этого фестиваля, остались силы и время сходить в "Якорь" за известным делом.
Отправлено: 20.09.10 16:51. Заголовок: ...Ну это не музыка,..
цитата:
...Ну это не музыка, а скорее эксперименты со звуком... ...ибо главная цель подобной музыка (imho)- выгнать всех нах...
Ды нармальна, чаго ты так... Пасядзець паўгадзіны паслухаць эксперыменты з гукам, чаму не? Дзеля таго й фэстываль.. Мне спадабалася ўсё, акрамя традыцыйнай затрымкі ў пачатку і памяньшэньне колькасьці глядачоў.
Отправлено: 20.09.10 17:51. Заголовок: Jo пишет: Пасядзець..
Jo пишет:
цитата:
Пасядзець паўгадзіны паслухаць эксперыменты з гукам, чаму не?
Не вопрос послушать эксперимент со звуком. Но не четыре же почти одинаковых . Я для себя тогда решил, что если будет пятый, то я лучше пойду рюмкой коньяка оздоровлюсь
Дзялянка - малаток. Ягоны бацька некалі на танцпляцоўцы йграў, на далёкай - будтрэстаўскай... Відаць, акрамя Librwa і мяне больш нікаго не загітавала на фэст.. Шкада, імхом зарастаем..
Не вопрос послушать эксперимент со звуком. Но не четыре же почти одинаковых . Я для себя тогда решил, что если будет пятый, то я лучше пойду рюмкой коньяка оздоровлюсь
Librw, ты так лёгка нападаеш на стылі, якія табе не падабаюцца.. Калі такім жа чынам усе будуць ставіцца да твайго любімага арт-року, а такое па-сутнасьці ўжо назіраецца, - НовыЧас дасьць дубу. Ты хоць бачыш, што ты амаль адзін у акіяне аматараў ІванушакІнт, C.Міхайлава..
Отправлено: 20.10.10 16:42. Заголовок: Толькі сабраўся на в..
Толькі сабраўся на выхі ў грыбы, а тут афішкі пачытаў, захацелася з'ездзіць, водпуск жа небясконцы: 23-га 19:00 Тэатр эстрады: «Inomarki», «Buzzuka» і «Яnki» 40 год альбома «Led Zeppelin III»; 24-га 18:00 Рэактар: Znich, Рокаш, Сок, Рокерджокер, Зьмяя, Unia і інш. Можна б было й пасьпець на апошнюю маршрутку, толькі б яшчэ ведаць, дзе знаходзяцца той тэатр і той рэактар...
Отправлено: 08.11.10 23:07. Заголовок: Jo пишет: Demonaz, ..
Jo пишет:
цитата:
Demonaz, як уражаньні, падзяліся. Спасылкі, фоты?
Уражанні..канцэрт быў адмысловым для мяне - як-ніяк 10 год слухаю гэты гурт,адны з апалагетаў жанра,культавыя хлопцы..Таму было адчуванне дотыка да гісторыі стылю) Пачаўся канцэрт на 50 хвілін пазней,бо музыкі бачачы,што пэўная частка народу яшчэ таміцца ў чарзе вырашылі даць усім зайсці у клуб.Я набыў ВІП-квіток на другі паверх як раз па цэнтры сцэны апынуўся.Увесь сэт-ліст заняў прыкладна 1 гадзіну 20 хвілінаў,напусцілі столькі туману,што драммера не было відаць да сярэдзіны канцэрту,дый і два гітарысты ступіушы паукрока назад знікалі з вачэй)) Адмыслова для Масквы згулялі нажыва першы раз магутную In My Kingdom Cold едучы я вельмі хацеў яе пачуць!)Гук,святло,музЫкі,атмасфера - усё спадабалася,спраўдзілася адна з мар юнацтва іх было тры - Металіка,Імортал і Сатырыкон - апошнюю мару закрою ў снежні гэтага года таксама ў Маскве) http://www.headbanger.ru/reports/2272?show_images=1<\/u><\/a> - журналіздскі водгук на канцэрт http://www.youtube.com/watch?v=5fK8gR1mvJE<\/u><\/a> - відэа пачатку канцэрта.
Отправлено: 09.11.10 17:52. Заголовок: Iron Maiden у сусьве..
Iron Maiden у сусьветным туры будуць у Фларыдзе лабаць два канцэрты ў 2011 (пачынацца і заканчвацца тур будзе адпаведна Масквой і Піцерам, што, напэўна, паказвае на тое, дзе папулярныя яны найбольш зараз). Раней яны па Каліфорніі езьдзілі. Карацей, цёплыя амэрыканскія мястэчкі любіць "жалезная дзева" Cradle of Filth во будзе ў лютым-сакавіку па Паўднёвай ды Паўночнай Амэрыцы рассякаць. Ведаю, што Judas Priest у 2008-м былі паблізу выступалі ў сваім туры па Канадзе-ЗША. Пра Led Zeppelin, Black Sabbath ды Deep Purple асабліва не чуў нічога апошнім часам. Апошнія больш па Эўропе гойцаюць.
Отправлено: 16.12.10 16:41. Заголовок: Дабраліся да Масквы ..
Дабраліся да Масквы з камфортам - у цеплым плацкартным вагоне цягніка Берасьце-Масква.Сталіца РФ сустрэла шэрым ранкам і ледзь адчувальным марозам.Адразу паехалі да месца правядзення канцэрта,каб набыць кыіткі,але клуб быў зачынены,супрацоўніца сказала што квіткі пачнуць прадаваць а 19 гадзіне,калі і адчыніцца ўстанова. Прыйшлося з нічым пайсці бадзяцца па Маскве.Ад Парка імя Горкага прайшлі да помніка Пятру 1 па набярэжнай Масквы-ракі і паміж выстаўленых карцін маскоўскіх, і не толькі, мастакоў,гэтакі міні-Арбат.Адтуль ужо вокам кінуць да Чырвонай плошчы,куды і накіраваліся.З пятага візіту ў Маскву ўдалося пабачыць "сэрца" былого СССР ды маўзалей дзядулі Леніна Потым быў агледзены маскоўскі ГУМ з маскоўскімі коштамі Трапілі у клуб,набылі квіткі без праблем (потым даведаўся,што у той жа час дзесьці у Мск выступаў W.A.S.P. таму частка аматараў цяжкога рока была там). На разагрэве былі блэк-метал-расейцы з невядомай назвай (на улётцы не змог прачытаць гатычны шрыфт) - выступілі з агеньчыкам,гралі нешта падобнае на тыповы дэз-блэк але з гукам былі праблемы (калі параўноўваць гук Сатырыкона,які настройвалі 3 спецыяльных чалавека ) Ну а потым нарвежцы "далі джазу"..Такі крыстальны гук я ні воднага разу не чуў.Вельмі зладжана гралі і музыкі,касякоў не было чуваць.Сыгралі апошні аьльбом амаль поўнасьцю,і на жывую мне ён болей спадабаўся чым слухаючы з СD.Апошнім часам музыка гурта стала адыходзіць ад канонаў блэкавага жанра і набыла асаблівую атмасфернасць і запаволенасць,калі-некалі зрываючыся ў шквал брутальнага дэз-блэка, але на жывую гэта слухаецца проста ўлётна і маяму задавальненню не было краю.На развітанне эпічны гімн нарвежскіх блэкераў Mother North з падпевамі залі.. Адно шкада,што хацелася б пачуць тыя песні,на якіх "вырас",той сыры і суровы блэк ранніх альбомаў гурта,але і на гэтым дзякуй "усталые но довольные,они возвращались домой" (с)
Отправлено: 16.12.10 19:34. Заголовок: Я ўвосень у Вужгарад..
Я ўвосень у Вужгарадзе меў магчымасьць схадзіць на JudasPriest, але пераважыла жаданьне паглядзець афіцыйны матч па футболу украінскага чэмпу, што я тут жа й зьдзейсьніў.. А ты малаток, гляджу рэгулярна цешышся паездкамі на гульні зборнай і канцэрты любімых груп. Калі не сакрэт, паездачка абыйшлася агулам у баксаў 200, больш?
Отправлено: 01.02.11 21:33. Заголовок: 5-га лютага а 18-ай ..
5-га лютага а 18-ай у ДБ PunkHardCoreShow. Вядома, на аматара, але мне такое даспадобы. Спадзяюся народу будзе дастаткова і нам прадэманструюць усялякія панкаўскія "мошы" і іншыя іхнія штурхалкі-махалкі. Пра склад удзельнікаў: http://www.esoligorsk.net/content/view/39783/246/<\/u><\/a>
Выпадкова натрапіў. http://www.youtube.com/watch?v=JeRa3RtBiIU . Настальжы. Чамусьці інстытутская "бульба" ўспамінаецца. Быў тады ў мяне дыск гэтых галандцаў. Асабліва падабалася просьценькая крыху лірычная рэч BuddyJoe. Даўно было... Дарэчы, толькі нядаўно ўведаў, што адно з значэньняў перакладу слова buddy, прабачце, пердун. Магутна ангельская мова, калі асноўнае значэньне - шчыры сябар.
Отправлено: 10.06.11 08:29. Заголовок: Як я зразумеў Філя г..
Як я зразумеў Філя гэта горад братэрскай любові. Малаток dyk, удачы табе! ПС Ёмаё, хто бачыў, дзе Kra? Трэба пацерці сёе-тое.. Ці dyk зможа, хопіць паўнамоцтваў?
Отправлено: 13.06.11 10:36. Заголовок: А вось зараз, dyk, п..
А вось зараз, dyk, параўнай якія праблемы ў нашых мясцовых музыкаў. http://www.esoligorsk.net/component/option,com_fireboard/Itemid,91/func,view/id,94477/catid,7/ Не першы год спрабую садзейнічаць хлопцам, каб яны арэндавалі хоць якое памяшканьне для рэпітыцыяў. Прыходзіцца то ў гаражы, то на хаце ў кагосьці.. А тыя хаджэньні - вытанчаны зьдзек з чалавека.
Ведаю, падшпіліць ты майстар. Лепш бы салідарызаваліся з хлопцамі на ісоле. Сёньня размаўляў з вакалістам. Зьбірацца так і няма дзе. Шукаюць гараж, танна і бясьпечна, парадак гарантуюць.
Отправлено: 14.06.11 01:51. Заголовок: Jo, дык мо якія знаё..
Jo, дык мо якія знаёмыя ў Лістападавічах, Тычынах ці Старобіне якім падсабіць могуць. Ня думаю, што ну зусім варыянтаў няма.
Хлопцы з прадмесьцяў Філы, што гралі на нашым канцэрце, у доме аднаго з удзельнікаў адзін з пакояў абсталявалі - лабаюць тамака. Спытайце ў UNB - яны ж, напэўна, недзе рэпетуюць. Ці на стадыёны Будаўнік ці Шахтар наведайцеся, ці ў школы музыкальныя (толькі што абсталяваньне кожны раз усё з сабой прывозіць - задавельненьне не надта вялізнае...)
dyk, здаецца ж знайшлі, а тут такія, прабачце, гандоны з санстанцыі. Трэба сказаць такі ганданізм тут не рэдкасць. Ды хай яны задавяцца... 13:00 КавалёваЛаза, канцэрт групы ХлопецАдзідас. Мабыць поп-рок, дакладней скажа Librw. Дарэчы, дзе ён дзеўся? Ён не ў сярэду згубіўся?
Отправлено: 13.05.12 12:07. Заголовок: Слуцак не падвёў, мя..
Слуцак не падвёў, мяч на рахунку Бабко. Была вясёлая гульня. Трасляцыю з Гомеля бачыў урыўкамі.. Інтрыга пакрыху сыходзе. MetalInvasion пацешыў забойнымі рытмамі, хардкораўскімі рыкамі і рознымі глядацкімі "мошамі". Клас! Дзякуй Казачковай, Ракіціну(?) і інш., хто меў да гэтага канцерта дачыненьне.
Угадаў, Вольскі - бясплатна. Выступіў і "абяцаў вернуцца". Казаў, калі арганізатары назьбіраюць каля 300 глядачоў, прыедзе да нас з паўнавартасным канцэртам, з бандай. Толькі сумняюся, што мясцовая вертыкаль дазволіць. Дый сабраць 300 салігорцаў на што-небудзь нехаляўнае, - задача для тытанаў. Пад час выступу папіваў з куфалю, як ён казаў, "вінаградны сок". Цікава, якой была зьвілістасьць ягонага шляха да сухачыку?.. PS Жудаснае здарэньне ў Гомлі: http://nn.by/?c=ar&i=79400
Отправлено: 03.09.12 13:48. Заголовок: Вольскага слушал в о..
Вольскага слушал в общажной юности в пору митингов и несостоявшихся импичментов Президента После универа не было уже желания,юношеский максимализм направлен был в другое русло.Считаю,что музыкальным шедевром НРМ и прочие проекты Вольского назвать нельзя,скорее это политическая пропаганда положеная на музыку.Что и подразумевает численность и состав его поклонников.
..музыкальным шедевром НРМ и прочие проекты Вольского назвать нельзя..
Спрачацца не буду. І ўсё ж, увагі сваім музыкам у нашай краіне імхо незаслужана бракуе. Акрамя таго такімі адносінамі да свайго тутэйшага, дарэчы ва ўсім, не толькі ў музыцы, мы серам самі сабе ў шмат якіх аспэктах (эканамічны, этычны.. усё не пералічыць). Успамінаючы сэйшны ў сваёй "школе" скажу, што таленты былі вельмі высокага ўзроўню, а для мяне тады проста "шэдэўральныя". Наўскідку: Ведмідзь, браты Казлоўскія, Вольга Аліпава, Растапчын.. Будзь належная ўвага тут, нехта зь іх абавязкова прабіўся б і ў сьвет. Не ў працяг размовы, але.., сёньня выпадкова трапілася на ПБф: http://www.youtube.com/watch?v=RUWOEn8u5Sc . Нешта трошкі нагадвае DireStraits, так? Здаецца тыя хутка ў Менск прыязджаюць.
Отправлено: 04.09.12 11:14. Заголовок: Я жду The Toobes , к..
Я жду The Toobes , которые практически начинали свое восхождение на моих глазах с Солигорского "Нового времени" (3(?) летней давности) . Рекомендую. В сентябре , в Паутине.
Отправлено: 06.09.12 15:29. Заголовок: ..тот пробьется и бе..
цитата:
..тот пробьется и без внимания и поддержки со стороны государства.
Дык хаця б не перашкаджалі і не забаранялі! Дарэчы, "братоў" з усходу за шалёныя грошы не саромеюцца запрашаць. Зь дзяржаўнай кішэні. Кожны год і не па разу. Ай, хзі. Перажылі саўдэпію, можа й гэтых вытрываем. Тубзы 23-га? Мне іхная музыка ўваходзіць лёгка, але ня больш 30-40 хвілін. У Менск едуць не DireStraits, а проста Straits. Мабыць без Нопфлера. Demonaz, а як табе польскі Behemoth? Упачатку кастрычніка.
<b><a href=https://geosf.ru/uslugi/uslugi-kadastrovogo-inzhenera>Услуги кадастрового инженера: </a></b> Землеустроительная экспертиза Межевание земельного участка Исправление кадастровых ошибок Обследование и подготовка заключения кадастрового инженера об объектах недвижимости Составление технических заключений о параметрах и характеристиках объектов капитального строительства Технический план объекта недвижимости
<b><a href=https://geosf.ru/uslugi/inzhenerno-geodezicheskie-raboty>Инженерно геодезические работы:</a> </b> Топографическая съёмка участка Исполнительная съёмка подземных коммуникаций Горизонтальная топографическая съёмка масштаба 1:500 - 1:2000 Вынос границ земельного участка Различные геодезические работы Геометрическое и тригонометрическое нивелирование Вынос в натуру строительных осей
<b><a href=https://geosf.ru/uslugi/inzhenerno-geologicheskie-izyskaniya>Инженерно геологические изыскания:</a></b> Геологические изыскания для проектирования и строительства промышленных, производственных, складских и прочих сооружений Геологические изыскания для индивидуального жилищного строительства Геологические изыскания для многоэтажного строительства Геологические изыскания для проектирования и строительства инженерных сетей, дорог
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 14
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет