Отправлено: 14.10.09 12:45. Заголовок: Здаецца так, dyk. То..
Здаецца так, dyk. Тое, што балатавалася помню, у нас звычайна адпаведна і выбіраюць. Па-мойму, яна і Абаленскі па сваіх акругах. Тут ёсьць новае: ўчора бацька прадставіў, у ліку іншых, новага "генэрала" БК Валерыя Кірэенку, былога гал.інжынера аб'яднаньня. Заўтра будуць прадстаўляць працаўнікам. Башура пайшоў на пэнсію. Бараноўскі, зам. па эканоміцы(?), дасягнуў пэнсійнага ўзросту, працуе.
Мирошкина, наверное, Новик вытеснил. А то перебор получается, тренеров больше чем игроков. Уволили тренера по вратарям, нового так и не нашли. Да и искали ли вообще?! Дальше кто - Боговик?
Отправлено: 16.10.09 01:53. Заголовок: Мірошкін быў (можа, ..
Мірошкін быў (можа, і ёсьць?) на пасадзе не трэнерскай, а нейкай адміністрацыйнай.
Зыход БФФ на пэнсыю прывядзе да зьмены ў кіраўніцтве ЗАТ, як я разумею. Хто прыйдзе на зьмену - пытаньне, якое шмат што вырашыць у салігорскім футболе ў бліжэйшы час.
Отправлено: 28.10.09 22:47. Заголовок: В программке на матч..
В программке на матче с БАТЭ было написано, что тренер-администратор - Александр Михайлович Новик. А вот Мирошкин в тренерском штабе не фигурировал. Да и тренеров у нас всего-то Боговик и Горелов (тренер дубля) - если верить программке. Дальше идет Новик-администратор, ну и потом всякие врачи-массажисты
Говорят, небезызвестный господин Малаш на днях был со всеми почестями спроважен со своей должности начальника райотдела по спорту и физкультуре... Вроде, как был пойман нетрезвым за рулем служебного автомобиля в выходной день...
Говорят, небезызвестный господин Малаш на днях был со всеми почестями спроважен со своей должности
Видимо , выражу общее мнение: "Нам Вас будет не хватать, дорогой товарищ !" P.S. Можно ему посоветовать написать бестселлер "Становление лотерейного движения Солигорска : тенденции и перспективы. " P.P.S. Я приобрету.
Отправлено: 31.10.09 07:23. Заголовок: Кажуць пра прышэсьце..
Кажуць пра прышэсьце Кучарава з аддзелу бясьпекі жыцьцядзейнасьці БК (ці як там верна той аддзел завуць?) на месца БФФ, быццам зыходзячага на заслужаную пэнсію.
Пост N: 24
Рег: 25.09.09
Откуда: Самый красивый город на ЗЕМЛЕ!!!
Рейтинг:
0
Отправлено: 04.11.09 17:36. Заголовок: Вроде как, произошли..
Вроде как, произошли кадровые назначения на должности спортивных функционеров Солигорщины. Отдела спорта возглавил Юрий Будько из техникума, а директором ледового стал Петр Бобровник - директор 2-й школы
Дапамагаць, кажуць, будзе Журавель, нібы як год з пяток закончыў гуляць за Мазыр. Са слоў Жураўскага (трэніруе дзяцей), яны зь ім знаёмыя. Відаць, нават землякі.
Ня першы год у беларускіх судох судзяць за «паклёпы» ў інтэрнэце на высокапастаўленых чыноўнікаў, а сёлета зьявіліся асуджаныя і за паклёп на звычайных грамадзянаў. Чым могуць пагражаць асаблівасьці беларускага заканадаўства адносна паклёпу?
Отправлено: 11.01.10 22:58. Заголовок: Сустрэўся тут з хлоп..
Сустрэўся тут з хлопцамі з Львіва, дык яны мне шмат інсайдэрскай інфы пра Сучкова нашага сьлілі)))
Кажуць, гуляў ён добра, толькі во ў пытаньні алкагольным яму роўных не было ў камандзе. А калі ў Карпаты прыехалі браты Макоўскія на прагляд, то апошнія да стадыёну так ні разу і не дабраліся, а Сучкоў тыдзень на трэніроўках не зьяўляўся. Пасьля гэтага праз некаторы час яго "трэйданулі" у Харків. Адкуль ён прыехаў да нас. Ненадоўга. Астатнюю гісторыю вы ведаеце ;)
Чуў, нібы "уйшоў" галоўны куратар сацыяльнай сферы і ў тым ліку спорта замстаршыні Казакевіч, мо хто падцвердзіць? Ён прамаўляў на памятнай "сустрэчы" ад улады.. Цяпер Жукава?
Отправлено: 06.04.10 07:55. Заголовок: Ці чуў хто-небудзь ш..
Ці чуў хто-небудзь што-небудзь пра акцыянаваньне "Белкалія" і пра тэрміновы дабравольна-вымушальны перавод супрацоўнікаў некаторых аддзелаў у кіраўніцтве аб'яднаньня на рэжым працы без выходных для як мага хутчэйшай падрыхтоўкі дакумэнтацыі, неабходнай для пачатку працэсу зьмены ўласьніка ці прынамсі продажу часткі маёмасьці ўласьніка цяперашняга?
Отправлено: 06.04.10 10:18. Заголовок: Ага,я чуў што 50% бу..
Ага,я чуў што 50% будуць прадаваць кітайцам,на тутбаі ў форуме пісалі што 6 руднік ім аддадуць..так што поле для чутак огого якое.У нас у горадзе любы шахцер разбіраецца ў пытаннях продажу акцый новаму уласніку))
Отправлено: 06.04.10 19:40. Заголовок: Гэта не інфа 100%,а ..
Гэта не інфа 100%,а чуткі 100%. Мне,ўласна кажучы побаку,бо я на Белку не завязаны.а тое што новы ўласнік скароціць тых,хто прыходзіць на змену каб паспаць (ёсць і такія,і ня трэ казаць што я неправы,бо шмат хто са знаемых хваліцца падобным працоўным часам) гэта магчыма. Вунь кітайцы Вольва набылі,ніхто трагедыю ня робіць..Так шта прасьцей трэ адносіцца.16 год крычалі Прэзідэнту - давай прыватызацыю!Вось вам прыватызацыя! - нам такая ня трэба!А якая трэба?За капейкі?
Отправлено: 06.04.10 20:48. Заголовок: Demonaz, Ты чыво? Дз..
Demonaz, Ты чыво? Дзе напісана трэба-ня трэба? Там проста канстатацыяў фахтаў. Пра чуткі напісаў толькі таму, што афіцыйнага пацьверджаньня няма. Інфа ад супрацоўнікаў тых самых аддзелаў, што вядуць грандыёзную інвэнтарызацыю.
Отправлено: 14.04.10 21:38. Заголовок: Jo пишет:Чуў, нібы &..
Jo пишет:
цитата:
Чуў, нібы "уйшоў" галоўны куратар сацыяльнай сферы і ў тым ліку спорта замстаршыні Казакевіч...
Відаць дзядзька будзе доўга яшчэ працаваць на гэтай ніве, бо памыліўся я. Сёння сутыкнуўся з ім нос у нос і займаўся ён усё тымі жа незразумелымі і пэўна цяжкімі справамі...
Отправлено: 21.03.11 10:51. Заголовок: На Вялікдзень (24.04..
На Вялікдзень (24.04) горад чакае вялікую замежную дэлегацыю зь Менску. Ці то 60 паслоў, ці то прадстаўнікоў ад 60 амбасадаў... Чаго ім тут.., мо ў шахту?
Отправлено: 29.06.11 06:42. Заголовок: Нічога ня чуў. Каго ..
Нічога ня чуў. Каго ня пытаўся, ня ведаюць. А вось попзорка Ірына Круг ўчора, здаецца, перанесла з-за дажджу канцерт з Будаўніка (4200) ў Лядовы (1800). Цікава колькі было прадана квіткоў і ў які кошт?
Пост N: 158
Рег: 27.02.10
Откуда: Беларусь, Салігорск
Рейтинг:
1
Отправлено: 13.07.11 09:24. Заголовок: Гэта наконт таго, ка..
Гэта наконт таго, каб гэтая вялікая сьпявачка лепей бы сьпявала ў сваёй краіне. Там што, мала месца? Ашчасьлівіла беларусаў! А квіткі на яе канчэрта грандыёза распаўсюджваліся па прадпрыемствах. Інакш канцэрт бы не адбыўся. Я на разважала, што мянушка Круг - гэта палова посьпеху. Гэта тое ж самае, як рускае піва. Што, няма куды везьці?! Сібір жа ж вялікая, дык не, трэ' сунуцца сюды. Навошта? Каб перабегчы сцежку нашым.
Отправлено: 13.07.11 10:16. Заголовок: Не раздзімай варожас..
Не раздзімай варожасць да суседзяў. Нават калі знойдзецца за што. Наўрад ці спявачка сама займалася арганізацыяй канцэрта. Дарэчы, чуў, квіткі былі па 60т. А аматараў хері накшталт УладзімерскагаЦэнтралу і дармавых запрашэнняў у Соліку заўсёды было хоць гаць гаці. Наконт патопа, відаць, справы горш, чым кажуць. Самадзейныя публічныя меркаванні не вітаюцца і нават выкараняюцца.
Пост N: 162
Рег: 27.02.10
Откуда: Беларусь, Салігорск
Рейтинг:
1
Отправлено: 13.07.11 10:26. Заголовок: Блін! Шахтныя ж ства..
Блін! Шахтныя ж ствалы пры заліўцы ж замарожваюць, метро пад Сьвіслаччу - таксама, што, нельга знайсьці вадкага азоту? Дрэнна, што глеба прасядзе... Старыя шахтары да гэтага ставяцца спакойна, нібы ў самаходзе кола прабіў. Запаску паставіў, ды й годзе! Маўляў былі сітуёвіны і паскладаней!.
Отправлено: 08.08.11 15:37. Заголовок: Ірына Круг. Спроба №..
Ірына Круг. Спроба №2. Для распаўсюджвання квіткоў будзе выкарыстаны адмінрэсурс. Найбольш задзейнічаюць будаўнічыя прадпрыемствы, набліжаецца іх свята. Цікава, хто так настойліва прапіхвае канцэрт гэтай пасрэднай спявачкі?
Отправлено: 09.08.11 06:40. Заголовок: Гэта ўсё дробязі. Ту..
Гэта ўсё дробязі. Тут ходзяць пагалоскі, што хутка зачыняць "мутнае вока" пад назвай Якар (народная назва у некаторых салігорцаў - "Інкарас"). Гэта ж культавы прытулак мясцовых заўзятараў Шахты, ў пэўным сэнсе - іх родная хата.. Дзе ж цяпер пройдуць нефармальныя сустрэчы з Будаевым і інш.?
Отправлено: 09.08.11 13:25. Заголовок: Librw, ты дамоўся з ..
Librw, ты дамоўся з Толям, дзе нам цяпер з ім сустракацца.. А то тут чарговая навіна: дзень гульні з дынамікамі яшчэ канчаткова не вызначаны. Ў нядзелю там плануецца канцэрт Ірыны Круг, а значыць трэба будзе на паляне мантаваць сцэну.. Такім чынам, ёсць варыянт, што матч перанесуць на панядзелак. СТВ патарапілася. Афішы не вывешваюцца, анонсы па ТВ прыпынены. Ўсе чакаюць..
Отправлено: 10.08.11 22:01. Заголовок: Дык так і ёсьць.Пада..
Дык так і ёсьць.Падабаецца мне іхні фан-сектар ды дынамаўскі дух у камандзе.Якім бы ня быў недасягальным Чыж,ён з прыхільнікамі сустракаецца ды размаўляе,робяцца нейкія крокі наперад.Ёсьць рух!
Отправлено: 29.08.11 11:33. Заголовок: У Старобіне пад час ..
У Старобіне пад час сьвяткаваньня дзён горада і раёна пасярод сцэны памёр расейскі госьць з нейкага горада-пабраціма.. Нібыта мужычок быў ужо ваўзросьце.. Гэтыя штагоднія гуляньні вяршыня разгулу мясцовага плебса. Прабачце, не выношу гэтакія масавыя мерапрыемствы.
Чуў, нібы "уйшоў" галоўны куратар сацыяльнай сферы і ў тым ліку спорта замстаршыні Казакевіч, мо хто падцвердзіць?..
Напісана ў сакавіку 2010г. Малаток дзядзька, паўтары гады яшчэ пратрымаўся, толькі зараз сыйшоў. Начальнік райана яго зьмяніў. Кажуць будзе яшчэ горай. Аквапарк пабудуюць побач з Бярозкай.. Нібыта й футманеж недзе будзе.. Новы цэнтр бокса.. На Набережнай - футбольные поля ДЮСШ для мясцовых ("2 гатунак"). Для "лепшых", са ўсёй краіны - ў Пэрліне на базе ФК.. Адкуль на ўсё грошы?! Для новых хакейных дзіцячых трэнераў зараз шукаюць 1 пакой у інтэрнаце і 1 маласямейку.. Да нас едзе Баскаў, бл..., за 350 млн. Будзе шмат халяўных квіткоў.
Отправлено: 21.10.11 09:20. Заголовок: Мы ў афтопе, Ыуен. Л..
Мы ў афтопе, Ыуен. Лічы ўгнаеньнямі.. Гэтыя 350 лямаў вытрасуць з прадпрыемстваў, а потым яшчэ прымусяць выкупіць квіткі. Для БК, вядома, гэта дробязь. Ёсьць "малышы", для якіх такія канцэрты, як сярпом па більярду. Адной кварталкі ня будзе.
Отправлено: 03.11.11 08:52. Заголовок: Сёлета на палях наса..
Сёлета на палях насадзілі столькі гародніны, што гараджане будуць дапамагаць выбіраць яе да канца лістапада. У сялян выратаваць ураджай самім шанцаў няма. Кожны дзень з горада на палі адпраўляюцца 4-5 аўтобусаў "валанцёраў".. Без праў засталіся топавыя мясцовыя даішнікі..
Отправлено: 03.11.11 11:31. Заголовок: Да ну,без прав) Все ..
Да ну,без прав) Все с правами окей у топавых гайцов,разрулили ситуэйшен. Ну а быдлу кинули слушок что права забрали,чтобы оно (быдло) утвердилось в мысли что и высоких людей могут лишить права управления транспортным средством. К великому празднику 7 ноября откроют Мекку потреблядства, гипермаркет,чтобы местные могли "тариться по-мински,по-богатому,как у Еуропе" не отходя от кассы.
Отправлено: 08.11.11 14:44. Заголовок: Для новых хакейных д..
цитата:
Для новых хакейных дзіцячых трэнераў зараз шукаюць 1 пакой у інтэрнаце і 1 маласямейку..
Знайшлі, засялілі.. Аказваецца нашым хакеістам не плацілі, грошы скончыліся. Толькі нядаўна "знайшлі" 2 ці 3млрд. Улады задаліся пытаньнем, чаму ХК з кожным годам усё горш гуляе. Пра ФК пакуль размовы няма. На Баскава продано каля 800 квіткоў (100-350т).. Бульбы і капусты ўрадзіла столькі, што ня ведаюць куды дзяваць, а з морквай і буракамі праблемы - нітраты.. Сёньня хацеў глянуць "Мекку патрябляцтва" (супервыраз!), не атрымалася, зьмянілі расклад працы 10-22. Хацелася наведаць там італьянскі рэстаранчык з французскай кухняй..
Отправлено: 09.11.11 18:51. Заголовок: Мекка П. падалася кр..
Мекка П. падалася крайне бесталковым магазінам. Кошты высокія, людзей у зале мала, а на касах заторы, асартымент зацікавіў толькі сыроў і паддачы. Рэстаранчыка не выяўлена. А ісол пісаў пра нейкі цуд "абшчапіта" незразумелага напрамку.. Карацей, фігня. Заяц можа не хвалявацца.
Отправлено: 17.11.11 15:18. Заголовок: Наш горад наведалі а..
Наш горад наведалі ажно сорак пісьменьнікаў, якіх узначальвае былы футбалёр і мент Чаргінец. Лядовы, БК.. 3-ага сьнежня ветэраны Шахты запрошаны на матч-сьвяткаваньне 50-годдзя жодзінскага футболу. Вось наш круг, а не менскае Дынама-82. Тарпеда, Бабруйск, Барысаў, маладзечанская Сялена.. Запрашаючы бок паабяцаў гасьцей накарміць. Заўтра чакаецца чарговы прыезд чарговых пабрацімаў, здаецца, падольцаў.
Отправлено: 23.11.11 10:30. Заголовок: Ветэранаў у Жодзіне ..
Ветэранаў у Жодзіне накармілі і напаілі як мае быць. Абодва бакі задаволены. Сустрэча адбылася ў нядзелю, а не як анансавалася 03.12. Што зробіш, не угадаў, чуткі яны й ёсьць чуткі..
Пазаўчора душка Бася адскакаў, салігоркі адпішчалі.. У СВК адмыслова прышпандорылі партэр і ўвыніку атрымалася больш 2,4 тысячаў непараўнальных, асабліва да іх набліжаных і проста шчасьліўцаў.. У планах тутэйшай культур-эліты грузін Грыня Лепс. Той, што - "парвалі ветразь"..
Отправлено: 24.04.13 14:39. Заголовок: Учора па доблеснаму ..
Учора па доблеснаму і незабыўнаму СТК нейкі высакапастаўлены дзядзька сказаў, што кожны працаўнік павінен адпрацаваць 15 дзён на дабраўпарадкаваньні горада. Можа мне пачулася? Нешта мнагавата імхо. Кожны дзень прыходзяць разнарадкі на вылучэньне людзей. Народ упіраецца...
Отправлено: 30.04.13 06:52. Заголовок: Demonaz, ты відаць н..
Demonaz, ты відаць на працы невыносная зануда.)) Вядома піць у працоўны час ганебная разбэшчанасьць, але адзначыць, напрыклад, месяцовы зарабатак парай шклянак духмянага бакардзі сьвятое права любога грамадзяніна квітнеючай.. Ці заканчэньне дня/тыдня якой-небудзь ДзікайКачкай. Галоўнае дзе, што, колькі і з кім!)) Працы па дабраўпарадкаваньню горада нешта ніяк не набудуць папулярнасьці на нашай фірме. Дзіўна. Прошлыя годы было інакш.
Все даты в формате GMT
2 час. Хитов сегодня: 10
Права: смайлы да, картинки да, шрифты нет, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет